И все это делается с согласия «борца за свободу слова в интернете» россиянина Дурова. Наверное такое плодотворное сотрудничество «телеги» и «телеги» началось после того, как Дуров несколько раз слетал в РФ.
Яўген
19.10.2025
"Прыкладанне" 😆😆😆 дзякуй за чарговую бессэнсоўную кальку, парагатаў ад душы
.
20.10.2025
Кантэкст: у РФ заблакавалі аўдыё і відэа званкі ў тэлеграме. Дураў з гэтым не змагаецца (у 2018-м змагаўся). VK - аўтар "дзяржаўнага мэсэнджэра" Max, які зараз прымусова распаўсюджваецца ў Расеі. Каманда, звязаная з VK, запусціла новы клон кліента тэлеграма Telega (назва скрадзена ў кліента для Emacs), які абыходзіць забарону на званкі, бо робіць іх не так, як прынята ў тэлеграме, а падобна Max'у. Каманда шмат праплаціла тэлеграму (Дураву) за рэкламу ў рускамоўных каналах. Гэтая Telega дадаткова крадзе даныя профілю (нік, нумар тэлефона, ip) і захоўвае іх у сябе (а не толькі на серверах тэлеграма). Код кліентцкай праграмы не выклалі. Гэта, а таксама іншыя фокусы парушаюць правілы тэлеграма, але Дураў пакуль не рэагуе.
Як разумець: выглядае, што VK прыдумаў, як перацягнуць да сябе частку рускамоўнай аўдыторыі тэлеграма. Даныя профілю збірае для дадатковага адсочвання за карыстальнікамі і магчымага манеўру ў будучыні. Аднойчы можа проста перанесці "сваіх" карыстальнікаў, напрыклад у Max. У іх знікнуць тэлеграмныя каналы і вялікія чаты, але застануцца персанальныя, паміж карыстальнікамі гэтай Telega. Робіцца праз тыпа незалежную каманду, каб калі што, адкінуць і сказаць "гэта не наша, яны самі". Дураў наўрад ці частка плану: навошта яму губляць сваіх жа карыстальнікаў? Не рэагуе, бо пакуль не разабраўся (даследаванне пра Telega з'явілася 3 дні таму), або яму зараз хапае шмат грошай ад рэкламы гэтай Telega.
Што будзе далей, паглядзім. Беларусам, вядома, лезці ў гэта не трэба, нават калі вам патрэбна тэлефанаваць сваякам або знаёмым, якія нешта там робяць у Расеі (працуюць? хаваюцца?).
В Telegram начали рекламировать приложение Telega, но его создали в России
VK - аўтар "дзяржаўнага мэсэнджэра" Max, які зараз прымусова распаўсюджваецца ў Расеі.
Каманда, звязаная з VK, запусціла новы клон кліента тэлеграма Telega (назва скрадзена ў кліента для Emacs), які абыходзіць забарону на званкі, бо робіць іх не так, як прынята ў тэлеграме, а падобна Max'у.
Каманда шмат праплаціла тэлеграму (Дураву) за рэкламу ў рускамоўных каналах.
Гэтая Telega дадаткова крадзе даныя профілю (нік, нумар тэлефона, ip) і захоўвае іх у сябе (а не толькі на серверах тэлеграма). Код кліентцкай праграмы не выклалі.
Гэта, а таксама іншыя фокусы парушаюць правілы тэлеграма, але Дураў пакуль не рэагуе.
Як разумець: выглядае, што VK прыдумаў, як перацягнуць да сябе частку рускамоўнай аўдыторыі тэлеграма. Даныя профілю збірае для дадатковага адсочвання за карыстальнікамі і магчымага манеўру ў будучыні. Аднойчы можа проста перанесці "сваіх" карыстальнікаў, напрыклад у Max. У іх знікнуць тэлеграмныя каналы і вялікія чаты, але застануцца персанальныя, паміж карыстальнікамі гэтай Telega. Робіцца праз тыпа незалежную каманду, каб калі што, адкінуць і сказаць "гэта не наша, яны самі".
Дураў наўрад ці частка плану: навошта яму губляць сваіх жа карыстальнікаў? Не рэагуе, бо пакуль не разабраўся (даследаванне пра Telega з'явілася 3 дні таму), або яму зараз хапае шмат грошай ад рэкламы гэтай Telega.
Што будзе далей, паглядзім.
Беларусам, вядома, лезці ў гэта не трэба, нават калі вам патрэбна тэлефанаваць сваякам або знаёмым, якія нешта там робяць у Расеі (працуюць? хаваюцца?).