Комментарии к статье

У искусственного интеллекта гниют мозги от мусорного контента из интернета. Впрочем, у людей тоже

  • ШІ часта хлусіць
    24.10.2025
    Я б не давяраў штучнаму інтэлекту.

    Глядзіце, што ён мне адказаў:

    ❓Хто такі Мікола Бугай?

    ➡️Наразі в моїх даних немає відомостей про публічну людину з ім’ям Мікола Бугай. Можливо, ім’я вимовлено або записане інакше (наприклад, Микола Бугай) або це локальна/несправджена фігура.

    (А мы ж ведаем, што гэта адзін з аўтараў НН, але ШІ пра яго нічога не ведае.)

    ❓Ці працаваў Анатоль лябедзька у камандзе Лукашэнкі?

    ➡️Не. Анатоль Лябедзька не працаваў у камандзе Лукашэнкі. Ён вядомы як апазіцыйны палітык і адзін з лідараў апазіцыі ў Беларусі, быў кіраўніком адзін з асноўных апазіцыйных рухаў/партый (напрыклад, Грамадзянскай партыі Беларуси) і патэнцыйна ўдзельнік палітычных кампаній супраць рэжыму.

    (Насамрэч А.Лябедзька быў у камандзе Лукашэнкі ў 1994 годзе.)

    ❓Ці быў у Віктара Бабарыкі куратар у КДБ?

    ➡️Ні. Немає публічно підтвердженої інформації, що у Віктора Бабарики був куратор з КДБ.

    (Насамрэч В.Бабарыка сам адкрыта распавядаў, што меў куратара ў КДБ, ёсць відэазапіс.)
  • .
    24.10.2025
    Ва ўсіх трох выпадках прычынай - недахоп дакладнай інфармацыі ў інтэрнэце. Чым навучыш ШІ - тое і адказвае.
    Вы падмяняеце "не ведае малавядомае" на "хлусіць часта", што занадта эмацыйна ("хлусіць" можна зразумець як наўмыснае дзеянне) і перабольшванне (асобныя выпадкі даюцца як "частыя"). Вы зараз і далі прыклад віральнага каментарыя, які інтэрпрэтуе звычайны недахоп ведаў з павышанай псіхапатычнасцю і макіявелізмам.
  • .
    24.10.2025
    Паказальна, што "смеццевы" "няякасны" кантэнт - не нешта спецыфічнае, знойдзенае/сабранае ў нейкіх цёмных месцах/памыйніцах, а проста сукупнасць найбольш папулярных твітаў з сацсеткі.

    Папулярнасць твіта (шкала M1) апынулася лепшым паказчыкам, які вядзе да дэградацыі (Brain Rot), нават лепш за сенсацыйнасць/клікбэйтнасць (семантычная якасць - шкала M2).
    То-бок, было ясна, што кароткасць, афарыстычнасць прачытанага (M2) звычайна пагаршае здольнасць разважаць, але выявілася, што значна горш яе пагаршае віральнасць (M1) - тое, што максімальна чапляе чалавека, што ён жадае лайкнуць, рэпостнуць.

    Мяркую, растлумачыць можна дзвума спосабамі:
    - Найбольш папулярны кантэнт падабаецца большасці людзей, якія не ідэальныя і далёкія ад адэкватнага мысліцеля ШІ. Таму пасля навучання на ім ШІ змяняецца ў бок "цёмных рыс", "неадэкватных": нарцысізму, псіхапатыі, макіявелізму, неўратызму.
    - Або проста любая віральнасць сама па сабе грае на тых цёмных рысах асобы.

    Усё гэта не вельмі добрыя веды і пра людзей, і пра сацсеткі і СМІ, якія абапіраюцца на віральнасць.
  • дажылі
    24.10.2025
    ужо параўноваюць чалавека з уцюгом. пастаўце "зорачку", што артыкул - фельтеон, і пачніце нарэшце правяраць крыніцы
  • Serge
    24.10.2025
    Супрацьстаяць brain rot дапамагае правіла інфармацыйнай гігіены: не карыстайцеся крыніцамі інфы якія шмат хлусяць і прадукуюць шум.
  • Всеми россицскими СМИ
    24.10.2025
    Serge, Только Маратон и Газета Выборча.
  • creck_55
    24.10.2025
    Да-ну... Манят яны... Уж сколько можно говорить про алгоритмы...? КОТОРЫЕ ПИШУТ ЛЮДИ(со своими тараканами в голове!!!)!!! :-D :-D :-D
  • Эва, знайшлі біном Ньютона
    24.10.2025
    Гэта ўкладаецца ў праблемы матэматыкі і статыстыкі, бо мадэлі будуюцца досыць на простай матэматыцы.

    Звышзгладжванне і калапсаванне мадэлі толькі адкладваецца экспанентным ростам яе параметраў. Але яно тым не меньш непазбежна. Таму распрацоўшчыкі ўвесь час змуганы выпускаць новыя.

    Наступным крокам стаў "дыялог агентаў", калі адна мадэль карэктуе працу іншай. Што робіць больш устойлівымі лепей, ле ж зыходная праблема застаецца.

    Але нават калі там будуць трыльёны параметраў, і адзін ваш запыт будзе каштаваць як тыдзень працы АЭС, бога не атрымаецца. Проста разнагалоссе ідыётаў... У выніку вы пабадуеце не штучны інтэлект, а штучны інтэрнет.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць