«Беларусь исчезает» — тикток негодует по поводу переименования остановок
- 
  
  31.10.2025Першы крок да папраўцы - разуменне праблемы. Ён пройдзены.
 Трэба падтрымаць далей.
 Напрыклад, схадзіце пад гэтыя папулярныя каментарыі, прапануйце цікавыя ютуб-каналы пра беларускую мову, культуру, гісторыю, раскажыце пра кніжку на беларускай мове, і так, каб пажадалі прачытаць.
 Раней, калі было магчыма, людзі ў РБ курсы па мове арганізоўвалі. А не лаяліся на патэнцыйных беларускамоўных.
 Тупа лаяцца пра адное і тое ж, як Азаронак... Пры гэтым ён нават больш разнастайны за Вас.
- 
  
  30.10.2025Стелится лукашенко, чтобы власть и наворованное сохранить под своим задом.
 Ему ставят, в Кремле, условия, на которых он может сохранить власть и награбленное, он их выполняе.
 Так 31 год.
- 
  
  30.10.2025Беларуская мова гучыць лепш за рaсейскую. Яна мякчэйшая, мілагучнейшая. Нам, беларусам, няма чаго саромецца. Паважайма сябе, сваю гісторыю й сваю культуру. З гонарам размаўляйма на сваёй мове — а не на імпарце з Масквы.
- 
  
  30.10.2025Каментары на беларускай мове былі?
- 
  
  30.10.2025Зьт, пераважна рускамоўныя енкі пра начальства, якое павінна прыйсці і прымусіць іх быць беларусамі.
- 
  
  31.10.2025Імя, а як вы сталі беларусамі ведаеце? Як і чаму выракліся роднай мовы? Чаму ды калі страцілі трэць дзяржавы? Як звалася вашая дзяржава, гербам якой была літоўская "Пагоня"? Чаму "Пагоня" літоўская, а не беларуская?
 Такое адчуванне, што вас альбо усіх забанілі ў гуглу, альбо вы сьвядома жывеце ў дурноце й робіце выгляд, што так і трэба.
- 
  
  31.10.2025Літвін, знаток гуглаўскі, герб Вялікай Літвы-ВКЛ, ЛІТОЎСКАЯ "Пагоня", ніколі НЕ была і НЕ магла быць "беларускай", таму што, персанальна нагадаю, "Белоруссия"-потым "Беларусь", а разам зь ёй і яе жыхары "белоруссы" ўзьніклі праз 100(!) год ПАСЬЛЯ зьнікненьня ВКЛ.
- 
  
  31.10.2025Літвін, літвін - гэта літовец, балт, каталік. Такія нічога не забыліся і ўсё ведаюць.
 Беларус - гэта рускі, русін, славянін, праваслаўны, уніят. Такія таксама нічога не забыліся і ідуць намечаным курсам уз’яднання пасля літоўскага і польскага панавання.
- 
  
  31.10.2025Літвін, такое адчуванне, што вас, вернікаў у чароўную моц саманазваў, забанілі ў дурцы.
- 
  
  30.10.2025імерыя цісне , а мы што браты гнёмся ? гэй на кухні толькі на роднай мове размаўляць !!!
- 
  
  31.10.2025гэй на кухні толькі на роднай мове размаўляць !!, некалі Літва была самае Вялікаю дзяржаваю ў Эўропе з тэррыторыю больш за 900 000 кв.км і першаю краінаю ў свеце з канстытуцыяй на мове тытульнай нацыі. Сёння вашая родная мова гучыць на плошчы не больш за 9 м.кв. Ну, і як вам беларушчына? Хай і далей жыве?
- 
  
  30.10.2025Почему стелются? А почему с цветами ходили? Почему не забастовали? А вот по той же причине. Не нация и не народ. Так себе.
- 
  
  30.10.2025"Акупацыя праходзіць у штатным рэжыме".....акупацыя распачалася ў 1772 годзе. Неабходна мець прыродныя асаблівасці ў развіцці, каб гэтага не ведаць, не ўсвядоміліваць, не разумець.
- 
  
  30.10.2025Большая частка рускамоўных "абаронцаў" беларускай мовы ў выпадку рэальных дзеянняў па наданню беларускай мове яе прыродных правоў будуць прасіць Расію аб заступніцтве.
- 
  
  31.10.2025Як гарыць у канторскіх і падканторскіх з таго, што нават рускамоўныя беларусы за беларускую мову і Беларусь.
 Вас ужо прасілі паказаць той нібыта факт пра "большасць".
 І сапраўдны рускі свет - гэта вы, пабірушкі. Не паспеў адысці на дзень, так ужо маленькую "." і тую скралі.
 Зараз мова не прыкмета беларуса. Ёсць аўтаматычныя перакладчыкі. На сутнасць трэба глядзець. Вашая сутнасць: хлусіць, красці, ненавідзець.
- 
  
  31.10.2025., галасі не галасі, а выказваюць заклапочанасць у каментарах людзі рускай культуры. Трындзець не мяшкі варочаць. Яны галасуюць супраць беларускай мовы выкарыстаннем рускай. Гэта як ЕЗ выказвае па розных праблемах заклапочанасці, так і гэтыя. А рускі свет ужо паглынуў гэтыя пакаленні часоў незалежнасці. Іх дзецям ужо не будзе прыклада жывой мовы.
- 
  
  31.10.2025Я вышэй напісаў, што можна падтрымаць гэты крок, а не ганьбіць.
 Вы самі не ідэальны прыклад "беларускасці": трэба "ужо не будзе прыкладу", а не "прыклада"; русізм "трындзець не мяшкі варочаць".
 Максімум на некалькі гадоў апярэдзілі суайчыннікаў, але пыху ўжо вырасцілі.
 Пра нікі пачулі, але працягваеце правакацыі. Вы на хлусні праўду не ўсталюеце.
- 
  
  30.10.2025Сумная іронія ў тым што каментары з асуджэннем - рускамоўныя
- 
  
  30.10.2025Карута , А через 50-100 лет не 90, а все 100% будут рускамоуныя. Напоминаю, с кветачками маршировали и моуныя и русакязыкие. Так что дело не в языке. Копай глубже.
- 
  
  30.10.2025Што белорусскіе "невероятные", што "тіктокены" - абое рабое, - невукі і жэстачайшыя прафаны.
- 
  
  30.10.2025Valadzimir, а вы кто из них?
- 
  
  31.10.2025Потерявши Вильню, по мове не плачут!
- 
  
  31.10.2025DIXI, Потерявши ВКЛ в составе Рп по мове и Беларуси не парятся.
- 
  
  31.10.2025У мінулым нямецкая мова амаль выцесьніла чэскую й зьвяла яе да сялянскай мовы. Але чэхі выстаялі й адрадзілі сваю родную мову. Вучыцеся ў чэхаў, беларусы. Шануйце сваю мову, размаўляйце на ёй дома й перадайце яе сваім дзецям. Беларуская мова ёсьць голас вашых продкаў і будучыня вашае свабоды ад замежнага панаваньня.
- 
  
  31.10.2025Не дазваляйце злодзеям скрасьці вашу асобу, беларусы ўжо прамінулі гістарычны этап, дзе былі як тыя чэхі. Той момант упушчаны, цяпер новы этап, калі вёска амаль вымерла і носьбітаў мовы становіцца менш з кожным днём. Гэтым ужо і цяпер няма чаго перадаваць дзецям. У будучым толькі праз вялікія выдаткі і рэпрэсіі можна будзе паспрабаваць вярнуць тутэйшым мову дзядоў. Нават маладыя ксяндзы ў касцёлах рускамоўныя. Калі нейкія абрадавыя моманты і малітвы па-беларуску, то гамілія часта на рускай мове ў іх.
- 
  
  31.10.2025А правакатару трэба разважаць пра ўсталяванне беларускай мовы праз "рэпрэсіі", каб ужо зусім дабіць.
 Мала было рэпрэсій у Беларусі, так гэбнёўскі склад розуму прапаноўвае яшчэ адну хвалю.
 Правакатарскае і стварэнне блытаніны, напісанне паведамленняў нібыта ад іншых людзей. Вашая сутнасць - хлусня нават у дробязях.
 Не я першы заўважыў: калі пасля чытання паведамлення застаецца ўражанне "ўсе згублена", "Беларусь НЕ жыве" - дзейнічае кантора (або людзі з аналагічнымі поглядамі).
- 
  
  31.10.2025., несамавітая хлусня, абы палохаць міфічнымі рэпрэсіямі.
 Чэхія нам тут добрым прыкладам з дзьвюх прычынаў:
 1) Сітуацыя з чэскай мовай ў Чэхіі была нашмат горшай за сённяшнюю беларускую моўную сітуацыю.
 2) Чэская мова адрадзілася не з вёскі. Вёска там была апошнім вагонам, можа і самым цяжкім.
 Чэская мова адрадзілася з гарадоў, а першапачаткова з малой купкі інтэлігентаў, якія разумелі што трэба. А раз трэба, то робім.
 І прычым тут рэпрэсіі? Не было ў Чэхіі аніякіх рэпрэсіяў.
 На рэпрэсіі толькі і здольны адналінейны ментоўскі "моск".
- 
  
  31.10.2025., "людзі з аналагічнымі поглядамі" наўрад ці будуць пасвіцца ў каментатарскай НН ў такой колькасьці.
 ))
- 
  
  01.11.2025Апантаныя фрыкі, "гарадскія вар'яты", прыклады якіх мы ведаем.
Сапраўды, з гэтым народцам можна рабіць што заўгодна. Інстынкт самазахавання, ды й проста здаровы сэнс, даўно страчаныя.