Комментарии к статье

Белорусский архитектор побывал в Стокгольме и остался в полном восторге — не от богатства, а от продуманности и разнообразия

  • Хрыч
    06.11.2025
    Повезло что афро-арабские "беженцы" на пути не встретились,а то "восторга" были бы полные штаны
  • 6
    06.11.2025
    Хрыч, спасибо, люблю узнавать о том как жизнь в моем городе от комментаторов нашей нивы
  • Читать надо
    06.11.2025
    Хрыч, если прочитать статью, а не сразу строчить комменты, то можно узнать, что автор их встретил. И встреча его очень впечатлила.
  • Free
    06.11.2025
    Хрыч, трапілі каментаром, бо той беларускі архітэктар вядомы сваімі моцна прапалесцінскімі поглядамі.
  • Nk
    06.11.2025
    З чымсьці згодны тут. Шмат шпацыраваў у Стакгольме з каляскай і валізкай. Лепшы шлях зразумець наколькі месца зручнае для людзей.
    Стакгольм тут лепшы, так.
    Выдатнае і прыгожае, натуральнае метро, пабудаванае ў скалах. Выдатная транспартная сістэма, якая спалучае ўсе віды гарадскога руху.

    Але сумна бачыць такі чорна-белае меркаванне. Стакгольм зусім не ідэальны. Па рэйтынгам бяспекі ее такі ж як Мінск.
    У Мінску няма раенаў, дзе ты адчуваеш небяспеку ці бачыш толькі імігрантаў, якія глядзяць на табе як на іншаземца. У Стакгольму такія раены есць. Напрыклад, легендарны Рынкебі. Есць і непрыгожыя раены, якія выглядаюць не лепш за нашы раены з хрушчоўкамі.

    Так прыніжаць беларускія гарады - брыдка. Не так уседрэнна, як аўтар піша ці як аўтар жадае. Кажу гэта па ўражаннях тых самых шведаў з Стакгольму, якія наведвалі Беларусь (Мінск, Гародню, Ліду). І гэта былі не "гасцінныя" адказы, а натуральная цікавасць ці ўражанні.
  • Meya Åberg, чулі?
    06.11.2025
    6, ja ja, tovarish. Чаму на сваёй расейскай маўчые пра каласальны ўзрост крымінальнай дзейнасці ў Швецыі звязаны з мігрантамі з Азіі і Афрыкі? Тое, што на Нашай Ніве не пішуць пра рэгулярныя забойствы еўрапейцаў у Швецыі з боку цёмных мігрантаў гэта не значыць, што чытачы не ведаюць, прынамсі некаторыя.
  • Тутэйшы аглядальнік
    06.11.2025
    Прыгожы горад, але ёсць раёны куды лепей не сувацца...але центр і цягнік да Арланда ок
  • А
    06.11.2025
    Наконец-то настоящее государство для народа, а не фейковое в РБ.
  • Аляксей
    06.11.2025
    Прыемна, што Наша Ніва ужо некалькі артыкулаў прысвяціла архітэктуры. Сапраўды не хапае ўвагі медыя. Але было бы цудоўна калі бы вы яшчэ з практыкамі паразмаўлялі, больш дасканалы агляд зрабілі. Гэтыя турыстычныя замалёўкі таксама патрэбныя для папулярызацыі, але з думкай Ўладзіслава, што ўсё беларускія гарады кепскія, архітэктары дурні, а чыноўнікі вар'яты я не згодзен. Шмат што змянілася за апошнія 10 год. Ёсць нават рэчы якія ў беларускіх гарадах зроблены значна лепей. І я гэта пішу як архітэктар-горадабудаўнік які працуе ў Скандынавіі. Таму не спыняйцеся калі ласка, пра беларускую архітэктуру трэба распавядаць, але з розных бакоў.
  • марк
    06.11.2025
    Аляксей, гэта якія рэчы ў беларускіх гарадах зробленыя значна лепей?
  • каментар
    06.11.2025
    Аляксей, а ,па-мойму, усё, што мае эстэтычную і гістарычную каштоўнасць засталося з тых часоў, калі швондзеры займаліся сваімі справамі, згодна сваей адукацыі і выхаванню, і вырашаць іншыя ім нават самім не магло сасніцца ў фантастычным сне, а не тое што кіраваць лёсамі людзей і краіны.
  • Аляксей
    06.11.2025
    марк, Ну калі па верхах, то каналізацыя ў тым жа Хельсінкі бытавая і дожджавая збіраліся ў адну трубу. Пры тым яшчэ ўся гэтая вада пампавалася за шмат кіламетраў у гару, дзе была станцыя ачысткі. З-за гэтага сістэма лёгка перагружалася, і ў гэтыя моманты брудную ваду скідалі ў мора. Зараз выдаткоўваюцца агромістыя грошы, каб гэта перарабіць. У Беларусі нават у маленькіх мястэчках ёсць дзве сістэмы. Калі ёсць толькі бытавая сістэма, іншая збіраецца ў біадрэнажныя канавы, што супер экалагічна і сучасна.

    У Хельсінкі амаль палова школ, якія будаваліся ў 70-ых, давялося знесці, таму што ў іх была жудасная праблема з цвілю. Зараз школьныя будынкі будуюць з дрэва часовыя, толькі на 30 гадоў, з думкай, што іх трэба будзе хутка разбураць. Шмат спрэчак, наколькі гэта ўстойлівы падыход.

    Муніцыпалітэт абавязаны займацца праектаваннем па законе, і гэта значна менш эфектыўна, чым прыватны сектар. Увогуле, на той жа горад Хельсінкі працуе амаль 37 000 чалавек, гэта самы вялікі працадаўца Фінляндыі. Пры гэтым грошы ён амаль не зарабляе, як вам такое прадпрыемства — зомбі.

    Гэта толькі тое, што хутка ў галаву прыйшло. Пры гэтым Хельсінкі — гэта цудоўны горад, і шмат чаму можам у яго павучыцца. Пра Стакгольм ведаю менш, але і там свае асаблівасці ёсць.

    Параўноўваць архітэктуру адной з самых збяднелых краін Еўропы з адной з самых заможных і казаць, што першыя проста дурні, што не робяць лепей, — гэта напэўна недарэчна. Архітэктурная прафесія ў Беларусі ў жудасным заняпадзе і крызісе. Але тое, што ў гэтых умовах атрымліваецца рабіць, — гэта сапраўды варта ўвагі.
  • Santi Gucci
    06.11.2025
    Толькі ёсць каласальная розніца паміж простай і без пабагатаму шведскай архітэктурай, а манументальнай савецкай, якой Чаховіч так захапляецца. Пра помнікі савецкім салдатам у Вільні ці 17 верасня не кажучы, але гэта хіба разам як неадёмнае.

    Дарэчы, Уладу магчыма спадабаліся шведскія no-go zones. Так і архітэкура часта даволі падобна на постсавецкія спальнікі, а яшчэ атмасфера адпаведная.
  • Королева Д. Клери
    06.11.2025
    «Не говорите со мной о Стокгольме - у меня начинается простуда, как только я слышу это слово». Королева Д. Клери, супруга короля Швеции Карла XIV Юхана. Швеция мрачна и уныла также как и шведские сказки, несмотря на ее благосостояние, обеспечиваемое непомерными налогами
  • кашка
    06.11.2025
    "У Швецыі карыстальнік горада заўсёды мае рацыю — гарадское асяроддзе змяняецца пад яго. У Беларусі чалавек — раб гарадскога асяроддзя"

    Напісаў чалавек, які часам больш, а часам менш адкрыта ўсхвалае савецкае.
  • ?
    06.11.2025
    кашка , а што прапануеш , таваршч Шарыкаў, усе савецкае знесці ? А як жа захаванее гісторыка-культурнай спадчыны? І якая розніца падабаецца яна табе ці не, удалы быў той перыяд гісторыі ці не?
  • CV
    06.11.2025
    кашка , за савецкім часам не будавалі металічных агароджаў уздоўж тратуараў, каб людзі не маглі пераходзіць там, дзе ім зручна. Цяпер уздоўж тратуараў кіламетры агароджаў, а пераходаў становіцца ўсё менш.
  • Доктар Леў
    06.11.2025
    ?, таварыш Шарыкаў таксама быў за камуністаў.
  • Зубр з Падляшша
    06.11.2025
    ?, не дзіва, што Беларусь у такім стане, калі нават за мяжой беларусы бароняць савецкія святы помнікі савецкіх освободітелям і захапляюцца СССР.
  • .
    07.11.2025
    Не будавалі, бо пакуль не маглі або не мелі патрэбы. А напрамак развіцця і адносіны да пешаходаў былі такімі ж. Постсавецкі этап горадабудаўніцтва цалкам абумоўлены папярэднім савецкім.
    Закладалі хуткасныя развязкі ў горадзе і адсутнасць магчымасці прайсці побач з імі, заганялі людзей у падземныя пераходы, бясконцыя тропы праз пустыры, дарожкі, якія абрываюцца на "мяжы праекта".
    Агароджы, святлафоры, пашырэнне трас, забітыя аўто першыя паласы - гэта ўсё рэакцыя той жа сістэмы праектавання на рост аўтамабілізацыі. Калі б той рост здарыўся ў часы СССР, рэакцыя была такая ж. Без пераасэнсавання роўных праў людзей на горад.
    Больш за тое, вось гэтае прыніжэнне чалавека ў горадзе і расце адтуль жа, з каштоўнасцей савецкай сістэмы.
  • Быу
    06.11.2025
    у Стакгольме, але не натхнiуся. Усе нейкае казеннае, халоднае, нечалавечае.
  • дзядзька Мікола
    06.11.2025
    Стакгольм выдатны і прыгожы горад, насамрэч вельмі зручны. Але артыкул больш кажа не пра Стакгольм, а пра аўтара гэтай нататкі. Такога нацыянальнана самапрыніжэння яшчэ пашукаць. Цікава, якім сэлекцыйным ці выхаваўчым працэсам можна такіх манкуртаў вырабіць.
  • андрей карлсон
    06.11.2025
    ён жа з вёскі. сам сказаў
  • .
    07.11.2025
    Не бачу тут наўмыснага прыніжэння, хутчэй, сумная канстатацыя праўды. Усё сказанае верна і вядома даўно (нават дзіўна, што кагосьці тут гэта зачапіла як навіна).
    Мяркую, што як чалавек, які шмат высілкаў аддаў захаванню беларускай спадчыны, ён бачыць і цэніць больш каштоўнага ў тым, што ёсць і засталося ў Беларусі, па параўнанню з многімі крытыкамі.
    Артыкул пра тое, куды трэба расці.
  • маленькая архітэктарка цемры
    06.11.2025
    сюрстромінг пакаштаваў тожэархітэктар ?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць