Буквально на днях в новостях телеканала ОНТ вышел сюжет про недвижимость, где стоимость аренды съёмных квартир даже сама корреспондент называла в долларах.
CV
27.11.2025
даведка, дык Лукашэнка сам, калі прыязджаў у Новую Аколіцу, пытаўся пра кошт метра ў клятых амерыканскіх далярах!
Satan
27.11.2025
Паца-Ваца... я асабліва таксама ня памятаю. У пачатку 90х быў ужо відак і я глядзеў пра Тома і Джэрі, Скруджа і г.д. А бліжэй да сяр.90х я пачаў больш кнігі чытаць. А вось пра даляры - гэта факт))
Быў-нябыў відак
27.11.2025
Усе ведаюць пра Пацу-Вацу, расеянам не зразумець
Найперш не галасі!
27.11.2025
Satan, цяперака не адмыешся. Ня ведаеш-значыць маскалёк, агентура. Але не сумуй, братка, я таксама ня ведаю паца-вацу. Абодвух нас выкрасляць з беларусаў.))
Satan
27.11.2025
Быў-нябыў відак, блаблабла. Я ў Расеі ўвогуле быў адзін раз. Прыблізна 2 гадзіны ў аэрапарту
Моладзь
27.11.2025
Быў-нябыў відак, ведаць то ведаюць, але для мяне гэта хутчэй гісторыя, што некалі такі персанаж быў папулярным. То бок тут яшчэ пытанне ўзросту мае вельмі вялікае значэнне. З дзяцінствам гэты персанаж суадносіцца толькі ў аднаго пакалення, а ўжо выраслі людзі пакалення постпацаваца.
Дык не быў ён папулярны!
27.11.2025
Проста усе ведаюць хто такі паца ваца😂 Ну тут чаго няма таго няма, не разумеюць расейцы хто гэтакі і ўсё!
Бартош
27.11.2025
Ты беларус? А ну паўтары слова "шчучыншчына" !
Ivan
27.11.2025
Бартош,
Шчырыя шчучынцы са Шчучанаўшчыны шануюць шчаўе з шчупакамi па-шчучынску.
ЎІЎ
27.11.2025
Беларуская мова выдае несапраўднага беларуса.
Тэкля
27.11.2025
Акцэнт забылі, асабліва пра тое як беларус кажа гукі [дзе], [це]. Рускія не могуць такое вымавіць, да і ва ўкраінцаў часта чуецца акцэнт, ці небеларуская інтанацыя.
Акцэнт
27.11.2025
Тэкля, украінцы дзэкаць таксама ня ўмеюць - толькі пачуеш у Польшчы "денькуе" і ўжо ясна. Альбо гэтае "пшепрашям" - увогуле хіт
Імя
27.11.2025
У сям'і размаўлялі па-беларуску, але словам "буська" ніколі не карысталіся. Мяркую, і гэтае слова таксама мае нямецкае паходжанне (Bussi).
Касы
27.11.2025
Імя, буську давай
Ёсік
27.11.2025
За савецкім часам у арміі расейцу сказаў прынесьці запальнічку з шуфлядку, знік на 10 хвілін, прыйшоў, кажа не знайшоў. Пайшлі разам, паказаў, дзе ляжыць, дык кажа, што гэта верхняя паліца. А другі пайшоў за качаном капусты, прывалок два, кажа, што ў іх велок, а калі я паслаў за качаном капусты, дык для яго гэта дзьве адзінкі, бо ці велок (качан), ці капуста, усё адно.
Найперш не галасі!
27.11.2025
Ёсік, па капусту. Калі за кспустай, то следам за капустай. Следам за дзедам і пайшоў па дзеда. Ну і прымаўка ў прыклад: за вадой пойдзеш - назад ня вернешся.
Найперш не галасі!
27.11.2025
"рэжуць беларускі слых" "Рэзанне слыху" муляе маё беларускае вока, а калі чую, то рэжа вуха.
Найперш не галасі!
27.11.2025
Найперш не галасі! , было ў артыкуле, тут больш да Рэд. НН.
куплять
27.11.2025
как-то один россиянин в разговоре не понял мое слово "куплять". Я даже не подозревал, что в России так не говорят.Я думал,есть слово "купля/продажа, так почему нет слова "куплять"?
Аналитик
27.11.2025
Когда не знаешь глупых фраз Новицкого. Коси коса, пока роса.
Найперш не галасі!
27.11.2025
Аналитик, Касі каса пакуль раса. Каса далоў-касец дамоў (с) Расейскі аналаг "куй железо пока горячо".
Касілі на раніцы, калі раса, альбо ўвечары з тае ж прычыны. Цягаць касу па мокрай роснай траве нашмат лягчэй чым па сухой, адсюль і прыказка.
Васіль
27.11.2025
Я беларус, ведаю што такое бусак, вільчак, калёсы, шуфляда, гной, кіт, шаршатка, пчальнік. Але забі мяне не ведаю ніякіх Пацаў-Вацаў. Ага, Пацаў ведаю, бо гэта старажытны магнацкі род. А хто такія Вацы? Не рабіце паспешлівых высноў з-за няведання Пацаў-Вацаў і нейкага барадатага мужыка ў тэлеку. Вось і НН замест слова "пакаштаваць" ўжывае слова "паспрабаваць". Мне вуха і вочы рэжа. Але я не думаю, што гэта напісаў маскаль.
што ж
27.11.2025
Не ведаеш расейскай, не ведаеш расейскіх зорак, не ведаеш расейскай пап-культуры і культуры? Не белаРус!
«Когда назвал цену за квартиру не в долларах». Белорусы постят мемы о том, какие мелочи выдают ненастоящих белорусов
Але не сумуй, братка, я таксама ня ведаю паца-вацу. Абодвух нас выкрасляць з беларусаў.))
Шчырыя шчучынцы са Шчучанаўшчыны шануюць шчаўе з шчупакамi па-шчучынску.
Калі за кспустай, то следам за капустай. Следам за дзедам і пайшоў па дзеда.
Ну і прымаўка ў прыклад: за вадой пойдзеш - назад ня вернешся.
"Рэзанне слыху" муляе маё беларускае вока, а калі чую, то рэжа вуха.
Касі каса пакуль раса.
Каса далоў-касец дамоў (с)
Расейскі аналаг "куй железо пока горячо".
Касілі на раніцы, калі раса, альбо ўвечары з тае ж прычыны. Цягаць касу па мокрай роснай траве нашмат лягчэй чым па сухой, адсюль і прыказка.