Комментарии к статье

Клункі, афэлак, расхрыстаны. Белорусы делятся меткими белорусскими словами, которые они используют в русском языке

  • Рэлікт
    26.12.2025
    Мы гаварым на рускам языке, но смецце асталась в відзе прыкольных славечак.
  • геолаг
    26.12.2025
    Рэлікт, такі рэлікт. Ніводны пра беларускія словы не выказаўся як пра смецце, і вось адкапаўся выкапень...
  • Мх
    26.12.2025
    "«Пара пераходзіць на беларускую мову і перастаць хваліцца асобнымі славечкамі», — прапануе адзін з каментатараў." Цалкам падтрымліваю гэтага каментатара. Марная справа - прыгадваць асобныя словы, тым больш вучыць ім расейцаў, каб яны пазней сказалі "гэта спрадвечна расейскія словы, і ўвогуле усе славянскія мовы пайшлі ад расейскай". Гэты пост (які абяркоўваецца ў навіне) сведчыць якраз пра тое, што людзі адышлі ад беларускай мовы адносна нядаўна. (літаральна ў мінулым пакаленні).
  • Былы маскалямоўны
    27.12.2025
    А я проста размаўляю па-беларуску. І вам раю таго ж. Забудзьце мову акупантаў.
    Шчасьця вам і Бога ў розум і сэрца.
  • Лайдак
    26.12.2025
    Які сорам. У якой яшчэ краіне акрамя Беларусі людзі ганарацца тым, што ведаюць літаральна некалькі словаў з роднай мовы?
  • Найперш не галасі!
    26.12.2025
    Лайдак, не галасі, такіх краінаў шмат. Мне не сорамна.
    Ну і вершык вам ў альбом, калі будзе зноў сорамна, то чытайце.

    О так! Я - пралетар!
    Яшчэ учора раб пакутны
    Сягоння я зямлі ўладар
    І над царамі цар магутны!

    Мне Бацькаўшчынай цэлы свет,
    Ад родных ніў я адвярнуўся.
    Адно ня збыў яшчэ ўсіх бед -
    Мне сняцца сны аб Беларусі.
    (с) Янка Купала. 1921 г.

    Сняцца сны аб Беларусі, і гэта ў нашых людзей невыводнае.
  • дзядок
    26.12.2025
    Раю захаваць, на выпадак калі каму спатрэбіцца "аргумэнт" у спрэчцы на карысьць існаваньня самабытнай беларускай мовы.

    Сяргей Грахоўскі
    «Ветразь»

    У выраі ветразь знікае
    За хваляй, нібы на спачын,
    І змора яго не злякае,
    Не спыніць тугой далячынь.

    У змроку зіхоткая здрада
    Завабіць хлуснёй у віры,
    На золку сканае прынада
    І кволы прамень на жвіры.

    Раптоўна згаданыя мроі
    У карунках пяшчотнай тугі
    Павольна знікаюць, як строі,
    У бязважкасці кволай смугі.

    Знікае ўсхвалёваны ветразь:
    З кунегаю пільна сачу,
    Як водар аздобіў паветра,
    І ў бездані знічкі лічу.
  • Ёсік
    26.12.2025
    дзядок, ведаеце, што расейцы на гэты верш адказваюць? У кожнай мове ёсьць словы дый выразы, якія не зразумелыя для іншых, таму аўтар адмыслова сказіў верш, каб яго ніхто не зразумеў, нават, не ўсе беларусы могуць яго перакласьці на расейскую. Кажу, а навошта вам, шавіністам, нешта перакладаць дый даказваць, жывіце ў сваім сьвеце, лічыце, што ўсе супраць вас, а вы, абняўшыся з пуціным, стоячы ў га.не, чакайце шчасьця ў сябе на радзіме. Божухна, колькі па.кудзін папрыязджала ў Мінск на выходныя, колькі іх поўзае па Камароўцы.
  • м.
    26.12.2025
    вЯпла -- недарэка, нягеглая і дурнаватая асоба
    трахалА -- лянівая, неахайная, неразумная жанчына
    укантрапУпіць -- зладзіць нешта ня дужа правільным спосабам, залагодзіць хітрыкам
  • ў
    26.12.2025
    "Тут я зразумела, што, ёлкі-палкі, мне вельмі складана свабодна размаўляць з імі праз тое, што яны вялікую частку слоў не зразумеюць»."

    "утверждение о том, что белорусский и русский языки совпадают на 86% по лексике, является широко цитируемым"

    я ў гэта не веру. надта высокі адсотак. не разумеюць расейцы нашу мову
  • Найперш не галасі!
    26.12.2025
    ў, не разумеюць. Правяраў і перконваўся шмат разоў.
    Нават лёгкі стыль вершаў Пімена Панчанкі для расейскага вуха поўная абракадабра. Нават блытаюцца ў націсках аднолькаых словаў. І рыфма не дапамагае.
    Так што можна смела размаўляць ў іх прысутнасці ))
  • 121
    26.12.2025
    маскоуски карапэт)))
  • Найперш не галасі!
    26.12.2025
    Марынарка - камізэлька.
    Збаёдаць - згубіць, страціць, змарнаваць, распетрыць. "Мелі шанец, але ўсё збаёдалі".
  • Рыгор
    27.12.2025
    марынарка - маринованная рыба?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць