Комментарии к статье

«После вскрытия не хранить». Означает ли эта фраза на упаковке молока, что его нужно выпить сразу?

  • Žvir
    30.12.2025
    A što značyć ultrapasteryzavanaje ?
  • Ганка
    31.12.2025
    Žvir , значыць што яго кіпяцілі пры высокай тэмпэратуры, таму на смак яно як кіпячонае малако, ня мае бактэрый і можа захоўвацца паўгода-год.
  • Žvir
    31.12.2025
    Ганка, dyk a prosta pasteryzavanaje chiba nie kipiacili, i chiba jano maje bakteryi ? A heta jašče i "narmalizavanaje"... Taksama pytannie...
  • Найперш не галасі!
    31.12.2025
    Ганка, не. Не кіпяцілі.
    Тут іншы фокус. Кіпячэнне малака не знішчае усе мікробы, бактэрыі ды споры. Частка застаецца і пасля размнажаецца без канкурэнтаў, таму кіпячонае малако кісьне "няправільна".
    Ультрарастэрызацыя малака - імгненны нагрэў аб'ёму на 1-2 секунды да 120°С і адразу імгненнае ахалоджванне да калянулёвых тэмператураў, да 3-4°С. Ад такога скачка ў малацэ не выжывае ніхто. Такое малако само па сабе не можа скіснуць ад дзейнасці грыбоў і мікраарганізмаў, бо іх там няма. Ад перападу тэмпературы нетстотна змяншаецца колькасць вітамінаў, прыблізна на 5-7%, але самы цымус малака - бялок, тлушч, кальцый і фосфар застаюцца на месцы.
    Карацей кажучы, можна піць на здароўе і не баяцца злавіць ў страўнік непажаданага госця з фермы, не баяцца раптоўнай дыярэі.
    А можна дадаць адпаведныя закваскі ў такое чыстае малако, і мэтанакіравана выгадаваць сабе кефір, або сыраквашу, або айран, або што здолееце.
  • Найперш не галасі!
    31.12.2025
    Žvir , нармалізаванае - даведзенае да пэўнае нормы, скажам, па тлушчы.
    Груба кажучы, змяшалі 1%-е і 3%-е, каб атрымаць норму ў 2% тлушчу.
    Піце, Жвір, смела, на здароўе! Дзецям давайце як найчасцей.
    І памятайце, чым больш тлушчу ў малацэ - тым меншы там будзе % бялку. Бліжэй да масла не значыць лепей.
    Але ўсё карыснае найлепей засвойваецца, як ні дзіўна, ў натуральнай форме - пры прыроднай тлустасці малака і кефіру 2,4-3,6 %%.
    Вось такое і піце на здароўе!
  • Žvir
    31.12.2025
    Найперш не галасі! , нармалізаванае - даведзенае да пэўнае нормы, скажам, па тлушчы. -> Dyk a chiba nie karova vyznačaje normu ? Jakoje jana dala malako - heta jejnaja norma. Inakš treba pisac "narmalizavanaje adpaviedna zavadskoha standarta", kab nie bylo padmanu...
  • 111
    31.12.2025
    І паўсюль на ўпакаванні RUS. Быццам бы прыдатак Расеі.
  • Найперш не галасі!
    31.12.2025
    111, бо упакавана на рынак "государств-членов ЕАЭС".
    Тут не "прыдатак Расеі", а экспарцёр ў Расею.
    У Брытанію пойдзе з ENG.

    Ну і не забывайма, што паводле нашага "падпраўленага" закону ўпакоўка мусіць быць "на беларускай альбо рускай мове". Вось вытворцы і эканомяць, бо дастакова і толькі на рускай, а плошча ўпакоўкі не гумовая, і так шрыфты такія, што не расчытаць без мікраскопа.
    Вяртаем закон да першачарговай рэдакцыі - адразу знойдзецца месца і для беларускай мовы.
  • Ніна
    31.12.2025
    Калі ўжо перакладаць "Бабушкіну крынку", то атрымаецца " Бабулін гладыш/гарлач". У маёй вёсцы гладышы як назва ўжо зніклі гадоў 30 таму.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць