Комментарии к статье

Гурневич ответил Чеховичу: Я не услышал от Северинца призывов ненавидеть

  • Satan
    07.01.2026
    "У маім ідэальным свеце хрысціянін — гэта той, хто дбае пра сваё духоўнае развіццё і не зацыкліваецца на іншых, на тым, што ён лічыць у іх недасканалым"

    Гэта тыпа я? Ну дзякуй, я хрысціянін. Зараз з запалак крыжык змайструю.
  • Імя
    07.01.2026
    Satan, недапушчальная для д'ябла лагічная памылка. Але сам патэрн карысны, віншую.
  • Найперш не галасі!
    07.01.2026
    Грыневіч, дай пяць!
    Увогуле здзіўляе, як мы гатовыя кінуцца на дэпартаваных з турмы і грызці іх, грызці, грызці...
    Незразумела нават, хто тут быў на волі, а хто быў ў турме. Злосці поўныя косці. Са сваімі смелыя.
  • Мабыць самая гарачая тэма
    07.01.2026
    Быццам бы астатняе другаснае, адна галоўная тэма - і ў "cупраць", і ў "за"....Пэўна ўжо пара арганізоўваць парады гетэрасэксуалаў! А то ж зусім ужо нас спрабуюць загнаць пад плінтус! А што? Нават у Беларусі маглі б улады падхапіць гэтую ідэю. Гэта б былі самыя лепшыя парады, можна і з дзецьмі на іх хадзіць, каб хоць бачна было - так кажучы, "пераклічку" рабіць!
  • Klein
    07.01.2026
    Мабыць самая гарачая тэма, В Польше уже были парады гетеросексуалов.
  • Drill baby drill
    07.01.2026
    Адкрыю сакрэт Чаховічу, што ягоная любімая ЛГБТ, ў тысячы разоў менш прадстаўнічая ў беларускім грамадзтве чым вернікі, і дарэчы большасьць геяў, лесбіек і бі увогуле сябе не адносяць да ідэалагічнай абрэвіатуры ЛГБТ. Так што нават ня гледзячы на болшасьць атэістаў або рэлігійных пафігістаў у Севярынца так ці інакш ёсьць мэтавая аўдыторыя, і шмат ў чым пасіянарная))
  • Tut
    07.01.2026
    Drill baby drill, ЛГБТ гэта не палітычная групоўка. Ніякай мэтавай аўдыторыі ў іх няма. Нельга змяніць арыентацыю гледзячы на вясёлкавы сцяг, гея ці лесбіянку. Таму такое параўнанне недарэчнае.
  • Нуну
    07.01.2026
    Drill baby drill, беларусаў на прайдзе ў Вільні было больш, чым на палітычным мітынгу ў Вільні.
  • Drill baby drill
    07.01.2026
    Tut, я пра тое, што ЛГБТК + і гэтыя плюсы аж да бясконцасьці , як нейкай групы , або як актывісты яшчэ называюць ЛГБТК + супальнасьцю - па просту не існуе. Няма нічога супольнага паміж гэтымі геямі, якіх цікавяць мужчыны, з лесбіянкамі, якіх цікавяць толькі жанчыны няма і быць не можа, а іншыя літары гэ тай бясконцай абрэвіатуры, дык увогуле не пра сэксуальную арыентацыю , а пра ментальныя праблемы з ідэнтычнасьцю. так што тое што вы называеце ЛГБТК+ гэта абсалютна ідэалягічны лявацкі канструкт, які ёсьць палітычным інструмэнтам левалібэралаў
  • Перкунас
    07.01.2026
    Забавно,что языческие праздники пережили христианские. Я например еще в нулевые приезжал у веску и мы праздновали день Ивана Купалы(день летнего солнцестояния),палили костры.....на раданицу ездим на могилки и сейчас,еще хэлуин пришел. ...А вот рождество центральный праздник христианства никто не празднует в Беларуси,правда пасху активно праздновали....что несколько равняет положение...
    Северинец сам придумал себе христианскую Беларусь и сам поверил в свою фантазию.
  • Klein
    07.01.2026
    Перкунас, Чтобы избавится от Рождества придумали Деда мороза и новый год с оливье и кислым шампанским. 84 года выжигали каленым железом этот праздник из сознания людей голодом холодом массовыми пытками расстрелами и трудовыми лагерями. Для меня Рождество главный праздник хоть я и не верующий. НГ вообще не отмечаю.
  • Фантазер
    07.01.2026
    Klein , а пасху почему массово отмечали?
  • Klein
    07.01.2026
    Фантазер, Идеологам марксизма-ленинизма пасxа была дуxовно ближе. Читайте религиозную литературу(не христианскую )поймете почему. Собственно все празнование сводилось к покраске яиц, да и то в поздние брежневские времена.
  • Алесь.
    07.01.2026
    Навошта, каб "ранкам па праспекце Незалежнасці ішоў гей-парад"? Колькасць гамасексуалаў у моладзі Беларусі і без гэтага, то імкліва павялічваецца. Яшчэ больш зрабілася між іх бісексуалаў? Бо гэта глабальна прапагандуецца. І хто пабачыць у гэтым нейкую свабоду? І Лука геяў, якія на яго працуюць, публічна хваліў, дарэчы. І каму лягчэй ад гэтага?
    У Кіеве, пасля 2014 года, то ўсе гей-парады ішлі пад аховай вялікай колькасці беркутаў (якія былі ўжо нацгвардыя, але ўсё роўна заставаліся аналагам АМАПу) і іншых сілавікоў, якіх па 5 тысячаў кідалі на гэтыя акцыі, каб проста закатываць у асфальт тых, хто не хацеў, каб гэтыя акцыі адбываліся. І дзе ж там былі свабода ды правы чалавека? У дубінале? Ці правы чалавека - дробязь, калі размова ідзе пра гей-парады? Так такія жа правы былі і пры камуністах, калі яны праводзілі свае масавыя шэсці. І гэткі ж ваяўнічы атэізм.
    Самае дзікае, што сам Павал Севярынец, як мог, то дыпламатычна выказваўся наконт і гей-парадаў ды і саміх геяў, але Н.Н. гэта не важна. Атрымалася класіка - "не глядзелі, але асуджаем". Бо нехта Чаховіч, якому трапілася інтэрв'ю палітвязня, прапагандуе сваё бачэнне свабоды, якое падзяляюць і на Захадзе не ўсе. Дональд Трамп - прэзідэнт ЗША, напрыклад, то значна бліжэй да пазіцыі Севярынца, чым да ідэалогіі, якую прапагандуе Н.Н. Бо Н.Н. не магла ж не надрукаваць абсалютна тэндэнцыйна напісаны допіс, бо рэдакцыі гэта важна.
  • Я гляджу
    07.01.2026
    А чаховтчу абы пабазарыць
  • стары чытач
    07.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • стары чытач
    07.01.2026
    стары чытач , вышэй чарговы доказ, што не толькі Уладзь цягне з сабой БССР у Вільню. На старонках НН нельга рабіць тое, што ў Літве дазволена.
  • 123
    07.01.2026
    Калі беларускі рух круціцца вокал лгбт і савецкіх помнікаў, тады нічога дзіўнага, што ў Беларусі так, а не інакш.
  • 2+2
    07.01.2026
    Nice try, але... концлагерь.
    Мова варожасці пачынаецца з таго, што Севярынец кажа: «Ну вось ёсць такія ЛГБТ-людзі, ёсць у іх такая ПРАБЛЕМА, я магу за іх памаліцца». Нібыта гэта нейкія грэшнікі або калекі.
    Або іншая фраза, дзе ён казаў, што «ну вось ёсць у іх такія ПЕРАКАНАННІ». Але гэта не перакананні, ад якіх можна адмовіцца, гэта прырода чалавека. То бок Севярынец фактычна цалкам адмаўляе іх ідэнтычнасць, ды яшчэ і апісвае іх стан як «праблему». Гэта першы крок да «вырашэння праблемы» — кшталту прымусовага лячэння або канцлагераў.
  • Чытач
    07.01.2026
    2+2, увесь артыкул Чаховіча прасякнуты мовай варожасці ў дачыненні да вернікаў, хрысціян, абвінавачванняў вернікаў у ...саўковасці. (Хаця вернікаў пры СССР пераследвалі, расстрэльвалі, саджалі ў турмы, адпраўлялі ў ГУЛАГ, узрывалі храмы,забаранялі маліцца і насіць крыжык).
    А таксама ўтрымлівае прамую хлусню, накшталт, цытую: «нацыянальная ідэя» — вынаходніцтва расійскіх ідэолагаў", - піша Чаховіч.
  • Праўда
    07.01.2026
    2+2, Так Севярынец пераводзіць біялагічнай абумоўленыя рэчы ў плоскасць асабістага выбару, чым тое не з'яўляецца, і многія нават адукаваныя людзі, якія маюць да яго сантымент, робяць выгляд, што ён пры гэтым "фантастычная Асоба". Праз такую некрытычнасць і нараджаюцца культы асобы.
  • алесік
    07.01.2026
    2+2, натуральна гэта праблема, прынамсі, для хрысціяніна, бо ратунак душы для гомасэксуалаў не прадугледжаны. А людзі, якія вядуць гомасэксуальны лад жыцця не праз біялагічныя прычыны, а праз парушэнні ў паводзінах (такое здараецца), сапраўды, маюць праблемы. Гэты тэйк, што "ЛГБТ нельга стаць" ні на чым не заснаваны. Многія трансгендары шкадуюць аб змене пола. Як Вы гэта патлумачыце? Ёсць гетэрасэксуалы, якія маюць добраахвотны гомасэксуальны досвед. З чым гэта звязана?
  • Крыўда
    07.01.2026
    Праўда, іранічна, як крытыкі Севярынца чапляюцца да словаў былога палітзняволенага.
    Чаму прадстаўнікі ЛГБТ і іх заклікаюць да талерантнасці, але самі не шануюць талерантнасць ад слова "зусім"?
    Чалавек выйшаў з турмы, не жыў у грамадзтве шмат гадоў, а тут чапляюцца да слоў, якое ен ужыў. Ен сказаў "праблема". Пакінен сэнс, кантэкст і тон яго размовы па за аналізам, а будзем чапляцца к слову "праблема".
    Ганьба, канешне.

    Я глядзеў тое інтарв'ю і не пабачыў у Севярынца варожасці ці агрэсіі да сэкс-мяньшынстваў.
    Пабачыў асабістую непрымальнасць, але гэта права і асабісты выбар кожнага. Мы можам не любіць гейпарады і любіць таго, хто нам падабаецца. І не любіць тых, хто не падабаецца.
    Гэта таксама і дэмакратыя. Паважаць не толькі ЛГБТ, але і паважаць тых, зтл не любіць ЛГБТ. У кожнай краіне такія есць.
    Калі хто і замінае ЛГБТ у Беларусі, то дакладна не Севярынец.
    А ў Чаховіча поўная блытаніна ў галаве. Змяшаў хрысціянства і савок, мда.
  • 2+2
    07.01.2026
    Праўда, Так і ёсць. Але добрая навіна ў тым, што сёння ідэалогія Севярынца відавочна не знаходзіць дастатковай колькасці прыхільнікаў нават на гэтым сайце.
  • 2+2
    07.01.2026
    Крыўда, Не перакручвай, дзядзька. Са словам «праблема» ён памыліўся, а памаліцца за іх ён таксама выпадкова прапанаваў?
  • BChD
    07.01.2026
    З павагай да Зміцера, але навошта адказваць нейкаму малавядомаму хлопчыку, які з улікам сваёй сексуальнай арыентацыі і яўнай прасавецкасці крыўдзіцца на Севярынца.
  • меркаванне
    07.01.2026
    Можаце абурацца і выдаляць каментары, але я на баку Паўла і Зміцера, а не нейкага ноўнэйма з-пад каляровага штандару.
  • Янка
    07.01.2026
    меркаванне , а я на баку таго "ноўнэйма", хай ён нашмат меней знакаміты за Севярынца з ягонымі кансерватыўным поглядамі. Бо гэта менавіта тая свабода, якую Вальтэр характарызаваў як залежнасць выключна ад законаў. А не ад ашчушчэнняў некаторых асобаў, якіх пакаленнямі выхоўвалі ў ідэалагічных догмах замест дабрадзейнасці. Пратэстанцкая Oude Kerk у Амстэрдаме знаходзіцца наўпрост ля квартала чырвоных ліхтароў, і ніхто з таго не пакутвае. І цалкам слушна было заўважана, што хрысціянскасць не перашкодзіла Франка, Салазару і Піначэту забіваць нязгодных з іх фашысцкімі дыктатурамі. Мяне вельмі зачапіла, калі Андрэй Павук прыйшоў на прайд у Вільні у форме лукашэнкаўскага міліцыянта с чырвона-зялёным сцягам і пачаў рабіць там сэлфі, фактычна атаясамліваўючы ўдзельнікаў прайду з лукашыстамі, якія прымаюць рэпрэсіўныя законы, раўнаючыя ЛГБТ і чайлдфры з педафіламі. І якія выкарыстоўваюць нянавісць саўка да ЛГБТ, культывуючы нянавісць да ЛГБТ у турмах, як сродак ціску на зняволеных. Асабліва на палітычных.
  • Paliašuk
    07.01.2026
    Згодны з Гурневічам. Не тое, што нянавісці - непавагі да сабе непадобных не пачуў у ніводным з інтэрв'ю Паўла Севярынца. Але тут аб іншым. Наша мэта - дэмакратычныя змены ў Беларусі. Без іх ні дэманстрацыі на Дзень Волі, ні крыжовыя хады з нацыянальным сцягам, ні гей-парады ці яшчэ якая грамадзянская актыўнасць немагчымыя. І Севярынец дае абсалютна слушны рэцэпт, як гэтых пераменаў дасягнуць: нам трэба захаваць адзінства дэмакратычнага руху, а палітычныя актары мусяць каардынавацца між сабою - гэта самае істотнае, што я як шараговы грамадзянін і вымушаны эмігрант пачуў, бо менавіта ад гэтага залежыць вырашэнне нашай задачы. Спрэчкі па рэлігійных, гендарных пытаннях адцягваюць ад стваральнай працы на галоўную мэту. Давайце ўсё ж такі спачатку даедзем, а потым на беразе вольнай Беларусі дамовімся, хто па якой чарзе і а якой гадзіне займае праспекты для сваіх патрэбаў.
  • 2+2
    07.01.2026
    Paliašuk, Не-не-не, дзядзька, стоп, ніякага адсоўвання «другарадных» спрэчак пра ЛГБТ у працэсе дэмакратызацыі Беларусі не будзе. Таму што гэтае пытанне — лакмусавая паперка, гэты тэст, не здаўшы які, РБ не зможа перайсці ні да якой дэмакратыі. Навошта адмаўляцца ад такога добрага тэсту?
    ЛГБТ — гэта мінарытарная сацыяльная група, якая падвяргаецца дыскрымінацыі на надуманых, мракобесных ідэалагічных падставах. Стаўленне да такіх груп — гэта і ёсць сутнасць сучаснай дэмакратыі, а не «воля большасці», як наіўна разважае Севярынец.
  • Paliašuk
    07.01.2026
    2+2, яшчэ раз: вы зараз дэмакратызуеце не Беларусь, а эміграцыю, якая толькі прэтэндуе на вяртанне ў Беларусь да палітычнай актыўнасці. Розніцу адчуваеце? Таму спачатку - асноўная задача, затым - высвятленні наконт гендэраў і ўсяго астатняга. Хаця б з тае прычыны, што асноўная маса насельніцтва Беларусі па-за дыскусіяй і свайго меркавання аб правах мяншыняў не можа свабодна выказаць.
  • Праўда
    07.01.2026
    "Я не пачуў ад яго заклікаў ненавідзець". Яны заўсёды хаваюцца за тым, што ненавідзяць "грэх" гомасексуалізму, і быццам бы ну а што благога ненавідзець грэх? А ў тым справа, што гэты "грэх" прыроджаны і неаддзельны ад лесбіяк і геяў, "грэх" якога яны не могуць пазбегнуць. Гэтак жа натуральна, як для Севярынца любіць сваю Волечку, для якойсьці іншай Волечкі любіць нейкую Ганначку. Калі любоў гэта грэх, то ўсё хрысціянскае вучэнне тады падман.
  • 2+2
    07.01.2026
    Праўда, 100%
  • Ну
    07.01.2026
    "Яны заўсёды хаваюцца за тым, што ненавідзяць "грэх" гомасексуалізму, і быццам бы ну а што благога ненавідзець грэх?"
    Вы празмерна драматызуеце і перакручваеце
  • Усё проста
    07.01.2026
    У меня ёсць супрацоўнікі адкрытыя геі.

    Але яны не робяць сваю сэксуальнасць сваёй асобаю і сваёй грамадзянскай пазіцыяй, яны прафесіяналы ў першую чаргу, якія робяць сваю справу.

    Гэта розніца паміж геямі і п**асамі, якія паўсюль змагаюцца з уяўнымі фобіямі. І па-бальшавісцку ганяць усіх, хто ім не падабаецца.
  • Tut
    07.01.2026
    Усё проста, мне здаецца што вы гатовыя трываць ЛГБТ толькі калі яны маўчаць і хаваюць свае пачуцці. Вы лічыце гэта талерантнасцю? Не.
  • бабруйчанін
    07.01.2026
    Гурнэвіч дакладна трапна разклал ..
    Любіце хоць у вуха хоць у вочы адзін воднага
    Чаму я павінны вас таксама любіць ці ненавідзіць?
    Мне па...хамону і да прашуто на Вас
    Даведаўся к сталаму узросту вожыкі таксама.. разнастайныя .
    Вожык падабаецца таму что Вожык а ні таму что..
  • Tut
    07.01.2026
    Давайце запытаем у прадстаўнікоў ЛГБТ, ці прыніжаў іх Севярынец.

    І пытанне для Гурневіча. ЛГБТ выходзяць на мітынг за свае правы, якія моцна абмежаваныя, а якія правы абмежаваныя ў вернікаў? Ніякія. Атрымліваецца працэсія вернікаў гэта проста прапаганда хрысціянскіх каштоўнасцяў, куды ўваходзіць і прапаганда дыскрымінацыі ЛГБТ, што прадстаўляе сабой распальванне варожасці да сацыяльнай групы.
  • бабруйчанін
    07.01.2026
    Tut
    Ёсць агульныя Правы Чалавека якія абмяжоўваюць
    Якія такія " асаблівыя " правы абмяжоўваюць на асаблівасці асаблівым??
    Правы вернікаў у агульнай Дэкларацыі Правы Чалавека якія парушаюцца абмяжоўвают як іньшыя іньшых
    Ні дазваляют " прайд гей лесбі..." ?Іньшыя маніфестацыі іншым таксама
  • Заходнік
    07.01.2026
    Бедны Уладзь, вымушаны сядзець у той цёмнай рэлігійнай каталіцкай Літве, яшчэ нядаўна у панскую каталіцкую Польшчу ездзіў, замест вярнуцца ў родны руска-праваслаўны БССР поўны любімых савецкіх будынкаў і манументаў.
  • ЗАГАЛОВАК
    07.01.2026
    Архітэктар які цікавіцца трансгендэрамі раскрытыкаваў беларускага палітыка Паўла Севярынца за не любоў да гей-парадаў
  • Вадя
    07.01.2026
    Маюцца люди херней и это выдается за дискуссию со значимым смыслом.
  • будьзма!
    07.01.2026
    Гамафобія як маніфэстацыя латэнтнае гомасэксуальнасці была апісаная дзядзькам Фройдам даўно і выкладаецца на другім курсе інстытутаў. Гэтую ісціну аспрэчваць і асуджаць у дваццаць першым стагоддзі могуць толькі сярэднявечныя езуіты, ды і тыя, як вядома з гісторыі, нярэдка юзаліся з браткамі-езуітамі (ці ад нуды, ці ад ляноты ці з іншай матывацыяй). Святары ўсіх хрысціянскіх канфэсій шматкроць выкрываліся ў педафіліі і садаміі. Папа рымскі Францішак нават заклікаў да "нулявой талерантнасці" да педафіліі, але чамусьці ніхто не прапануе забараніць іхныя рэлігійныя ўстановы. Пра бой-тояў гундзяеўскіх папоў з яхтамі таксама шмат чаго напісана. А тут дарослы і, здавалася, нават недурны і мужны чалавек-вернік адпраўляецца на барацьбу з гомасэксуаламі? Але гэта ж не ковід, які перадаецца паветрана-кропельным чынам. Гэта ёсць адна з натуральных формаў сэксуальнасці, якую ў кантэксце грамадскае гетэранарматыўнасці некаторыя лічаць дэвіяцыяй з усімі вынікаючымі для «дэвіянтаў» наступствамі. Да таго ж і з дапамогай крымінальнага кодэкса (прыгадайма крывавага карліка Яжова, змагара за сэксуальную чысціню будаўнікоў камунізму!).
    Людзі з IQ, вышэйшы за 0, павінны прынамсі гэта разумець.
    Ці мо каму што баліць, той пра тое і нудзіць?
  • Klein
    07.01.2026
    будьзма!, Глупости, Фрейд описал абсолютно точно причины возникновения гомосексуализма и за это его не любят в гейкоммьюнити и обявили фрейдизм лженаукой.
    Человек совершает массу непристойностей, но это не значит что общество должно быть к этому толерантным и менять моральные нормы каждый раз с возникновением той или иной группы по сексуальным пристрастиям.
  • Павучара
    07.01.2026
    будьзма!, проста невероятно смешна чытаць пераказ інтэрнэтных мемаў. Так, так, а арахнафобія выдае цябе за павука.

    Хаця, аб чым дыскутаваць з каментатарам, які піша пра сярэднявечных езуітах. Або тролінг, або дэфіцыт ведаў.
  • Найперш не галасі!
    07.01.2026
    будьзма!, што вы паліце?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць