Комментарии к статье

Девочке в 12 лет сказали, что она не родная, и вернули в приют. Ее мама: «Я не справилась»

  • Filipp
    05.02.2026
    Так, цяжкі сёл будзе ў гэтай дзяўчынкі.
  • я
    05.02.2026
    я запутался в именах уже на первых абзацах
  • 3
    05.02.2026
    "..калі б у патэнцыйных усынавіцеляў было законнае права даведацца як мага больш аб біялагічнай сям'і дзіцяці. "
    -
    Да? А самим догадаться, что 90% детей в детдомах с фиговой наследственностью, не?
  • Van der Graaf
    05.02.2026
    "Натуральна, я аблаяла старэйшую, увесь вечар яе ігнаравала"

    Натуральна, натуральна... Мо таму і малодшая туліцца да чужых.
  • Эстэр
    05.02.2026
    А дзе біялагічная мама Машы, ячшэ ў турме? А бацька? А прыёмны бацька куды зліўся, пакінуўшы жонку з дзвюма дочкамі? Шкада і Машу і Ірыну((
  • Мікола
    05.02.2026
    гены перадаюцца. я ведаю такі прыклад, адна знаемая жанчына мае двух хлопцаў ад бацькі з буйным норавам, які напіваўся, скандаліў, ламаў дома мэблю, біў посуд. Яны разышліся калі дзеці былі немаўлятамі і не бачацца. А зараз хлопцы ужо дарослыя, і часам прачынаецца характар бацькі. Во як! Таму дзяўчатам трэба думаць ад каго нараджаць. А зараз пануе нейкі культ альфасамцоў, і усе хочуць гэтых альфасамцоў. А звычайны працалюбівы хлопец ім не цікавы. Раней у весках усе пра усіх ведалі, і добры малады чалавек лез у род дзе былі пьяніцы, распустнікі гультаі
  • 453543
    05.02.2026
    Мікола, добры камент чалавека з вялiкiм жыццёвым вопытам.
  • Чытач
    05.02.2026
    Прыёмная маці зрабіла для дзяўчынкі ўсё, што змагла. Дзяўчынка павінна быць удзячная, што лёс даў ёй 12 гадоў жыцця ў нармальнай сям'і. Гэта яна зразумее потым.
  • ............
    05.02.2026
    Нейкая няўмеха напісала такі дліннюткі блытаны тэкст невядома аб чым. Выпадкі з усынаўленнямі раз па разу здараюцца. І што? Нейкія машы-веры-ірыны-мішы. А можа гэта дзеля таго, каб не бралі ў дом малых з нядобрай біяграфіяй? Тады аўтар (-ка) гэтага дабіў-(ла)ся
  • 453543
    05.02.2026
    ............, Прычына не у тым, што "Нейкая няўмеха напісала", а прычына ў іншым . У вас, як i усiх сучасных людзей, КЛIПАВАЕ мысленне. Другiмi словамi больш аднаго-двух фактау людзi ужо не здольныя ўтрымліваць у свядомасці. Вось адсюль ваша разгубленнасць перад "Нейкія машы-веры-ірыны-мішы".
    Гэта рыса практычна усiх сучасных людзей. Тык-ток гэта наша усё.
  • civet
    05.02.2026
    Як зручна, што можна заўсёды перакласці адказнасць на дзіцёнка. Нейкае цемрашальства
  • angry joker
    05.02.2026
    Гісторыя дадзена з пункту гледжання Ірыны, дзе яна неяк вельмі карысна не сказала пару цікавых дэталяў. Як ужо напісалі, дзе мужчыны ў гэтай гісторыі (і тут адразу ж невялікая крытыка, што мужчына любіць дзяцей толькі пакуль любіць жанчыну. Маральная пачвара так і робіць, але нармальны чалавек не. І калі Ірына так лічыла, то навошта брала яшчэ адну дачку?)? На якія грошы яны жылі, бо дзве дачкі і сабака. Што за інваліднасць у старэйшай дачкі, бо спачатку яна ня бачыць, потым нешта ўжо пра яе псіхічны стан.
    А так мне шчыра здаецца, што жанчына вырашыла пагуляцца ў маці, не атрымалася ўпершыню, вырашыла ўзяць новую цацку, якая яшчэ павінна была і стаць нянькай старэйшай дачкі, цацка аказалася нязручная і ад яе пазбавіліся, быццам ад кацяня. Брыдка. Гены, ці не, гэта праца бацькоў весці дзяцей і працаваць над іхнімі паводзінамі, гіперактыўная, спакойная - працаваць магчыма з усім, пакуль гэта не хвароба, як псіхапатыя, напрыклад. Бачна, што дзяўчына нядрэнная, гледзячы колькі яна тэлефануе, відавочна яна жадае сям'і, жадае любоў. Але яна аказалася ў доме жанчыны якая шчыра яе не любіла (якая потым здзіўляецца, чаму "дачка" яе не слухае і паводзіць сябе як з дзіцячага дома, відавочна калі яна па пачуццям у ім і засталася!). Брыдкая гісторыя, спадзяюся, што ў дзяўчыны будзе ўсё добра і што мабыць сястра забярэ яе да сябе і нарэшце дасьць ёй нармальную сям'ю
  • Імя
    05.02.2026
    angry joker, напісана ж, што сястра дзяўчынкі не збіраецца яе забіраць. Да і пры сваіх дваіх малых дзецях яшчэ і праблемны падлетак - гэта аб'ектыўна вельмі цяжка.
  • Плюшкі Карлсана
    05.02.2026
    На што яны жывуць? Бацька аліменты, відаць плаціць. Плюс сацыяльная дапамога на дзіця-інваліда і маці па доглядзе.
    Відавочна, на жаль, Ірына яе не любіла з самага пачатку. Адтуль у дзіцяці паводзіны як у дзетдомаўкі - хваравіта лезе да чужых дарослых і маніпулюе імі. Пытанні да Ірынінага мужыка: па сітуацыі ў дзетдоме, калі ён так сябе паводзіў, відаць, што мужык любіў пагуляць мача і гаспадара сваёй жонкі, але істота абсалютна безадказная. Яму спадабалася прыгожае дзіця, меркаванне маці нецікавае. А Ірына тая пайшла на паваду ў мужыка, бо баялася відаць адна застацца. Той сям'і б са сваімі праблемамі даць рады трэба было а не чужое браць. Дзетдомаўскае дзіця заўсёды будзе праблемнае, на яго трэба маральныя рэсурсы і адказнасць, якую гэтыя бацькі не змаглі панесці. Людзі, выхоўвайце ў сваіх дзецях адказных сямейнікаў, асабліва ў мужыках. Бо нашы ўсходнеславянскія мужыкі - адны з найгоршых бацькоў у свеце. Усе гэтыя байкі пра мужык любіць дзяцей, пакуль любіць жанчыну - гэта біялагічна праўдападобна пра нас - але гэта жывёльны свет.
  • Шмыг
    05.02.2026
    Грустная история. Но удивительно что мужчины в ней фигурируют только крайне косвенно.
  • Плюшкі Карлсана
    05.02.2026
    І яшчэ: па маіх знаёмых, калі бяруць чужое дзіця ў сям'ю са сваімі дзецьмі, усё працуе, калі сям'я моцная, бацькі вопытныя, дзетдомаўскае дзіця малодшае за ўжо выхаваных родных дзяцей і вымушана падстройвацца пад лад і дысцыпліну новай сям'і. А спадзявацца, што новае дзіця дапаможа вырашыць вашы праблемы - стаць памочнікам, або здаровай заменай інваліду - тупік і безадказнасць.
  • Прасіла дапамагаць
    05.02.2026
    Прыіушала дзяўчынку глядзець за сваім дзіцем, дзяўчынка пратэставала
  • Вышэй за бога
    05.02.2026
    Все, кто собирается стать усыновителями, прочитайте эту статью и десять раз подумайте. На глазах история очень похожая на эту, врагу не пожелаешь.
  • Aleksandra
    05.02.2026
    Люди, опомнитесь!
    Вы обсуждаете не «кейс», а живого 12-летнего ребёнка.
    Она прочитает это.
    И прочитает одно: «Тебя не хотели. Ты была слишком сложной. От тебя отказались — и ещё объяснили это всему интернету».
    Это не журналистика.
    Это публичное самооправдание взрослых за счёт ребёнка.
    Имя поменяли? Отлично.
    Травму не спрячешь.
    Ребёнка снова сдали —
    теперь уже на растерзание комментариям.
    Если вам кажется, что это нормально, —
    страшно не с девочкой.
    Страшно с обществом.
  • Бацька (не той)
    05.02.2026
    “ — Гэта ж мужчына — што з яго возьмеш? Гэта для жанчыны дзеці — сэнс жыцця. Мужчына любіць дзяцей, пакуль любіць жанчыну, — кажа Ірына.”

    Ірыне не сустракаліся мужчыны, нажаль.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць