Комментарии к статье

«Я недавно был в Киеве и слышал оценки вашей работы — они далеки от триумфальных». Советник Тихановской резко ответил Ковалевскому

  • Далёкія ад трыумфальных вынікі працы
    16.02.2026
    «Пашпартны кірунак мне вядома не па чутках: я асабіста знаёмы з тым, якія вынікі былі дасягнуты і чаму працэс буксаваў»./

    Пашпартным накірункам Кавалеўскі займаўся, калі быў чальцом Офіса Ціханоўскай. І тут зусім па-іншаму пачынае гучаць фраша: «Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных».
  • Пытанне
    16.02.2026
    Чаму дарадца Офіса па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў піша па-расейску?
  • Хм
    16.02.2026
    Пытанне , а як жа тады будаваць Прекрасную Белоруссію Будушчэво разам з братамі-харарусамі, калі з русского міра выйсці?
  • Ам
    16.02.2026
    Гэта справядлівае пытаньне. Але праўду кажучы большасьць удзельнікаў дыскусіі з усіх бакоў не выцягваюць падвучыць першую мову сваёй краіны, і пры тым лічаць сябе інтэлектуаламі
  • Насамрэч
    16.02.2026
    Ам, гэта АДЗІНАЕ важнае пытанне, якое непасрэдна вынікае з тэксту. І да яго, і да Ціханоўскай.
  • Пытанне
    16.02.2026
    У чым канкрэтна пазіцыя дарадцы Офіса па юрыдычных пытаннях Леаніда Марозава? Пакуль рэжым існуе, палітычных вязняў не мяняць у абмен на паслабленне санкцый? Няхай сядзяць далей, пакуль рэжым існуе?
  • Ам
    16.02.2026
    Пазыцыя ў тым, што калі вы даеце Лукашэнку нішцякі за вызваленых, у той самы час пакуль ён пакуе на зону новых зьняволеных, дык у выніку колькасьць зьняволеных усё павялічваецца, а нішцякі сканчваюцца. Гэта безумоўна выйгрыш для канкрэтных людзей (каго вызвалілі ды іх блізкіх), але іншыя займаюць іх месцы на нарах.
  • Хм
    16.02.2026
    Ам, можна ж і забіраць даброты (тыя ж або іншыя) прапарцыйна колькасці новых закладнікаў. Не разумею, чаму так не робяць.
  • Як
    16.02.2026
    Хм, як гэта мусіць працаваць менавіта прапарцыйна? Кшталту прапускаць цыстэрну бэнзыну за кожнага вызваленага? Тады колькасьць зьняволеных будзе заўсёды прапарцыйная колькасьці цыстэрн, напэўна. Дый не выглядае гэта рэальна. Санкцыі ўзгадняюцца цэлым міжнародным натоўпам. Гэта ня кнопка, якую можна ўкл/выкл шмат разоў.
  • Хм
    16.02.2026
    Як, не так. Сачыць, каб агульная колькасць зменшвалася. Калі не - дадаваць новыя праблемы замест саступак.
  • Хм
    16.02.2026
    Як, > Гэта ня кнопка, якую можна ўкл/выкл шмат разоў.

    Гэта раней так было. А сённяшнія часы паказваюць нам, што ўсё магчыма, былі б магчымасці і воля.
  • Нарэшце
    16.02.2026
    Нарэшце нехта стаў услых адказваць Кавалеўскаму.
    А то ён ходзіць на інтэрв’ю і далдоніць адно і тое ж пра свой гуманітарны трэк. А з пытанняў чаму наступствы і колькасць зняволеных толькі расце, то бок вынікі адмоўныя - саскоквае.
  • Адмяняем усё назад?
    16.02.2026
    Нарэшце, дык што, трэба адкруціць усё назад? Вярнуць знятыя санкцыі і адправіць Ціханоўскага, Бабарыку і Калеснікаву назад у турму?
  • без дэмагогіі
    16.02.2026
    Адмяняем усё назад?, Рэжым трэба скідваць, а не ствараць рэжыму мажлівасці існаваць далей і сыходзіць ад адказнасці.
  • Нарэшце
    16.02.2026
    Адмяняем усё назад?,
    Кавалеўскі , пералагінцеся)))
  • Слушная ідэя!
    16.02.2026
    Адмяняем усё назад?, Менавіта так - вяртаць знятыя санкцыі і дадаваць новыя, таму што Лукашэнка працягвае незаконна ўтрымліваць узурпаваную ўладу, працягвае падтрымку расійскай агрэсіі і не думае адмаўляцца ад сваіх рэпрэсіўных практык.
    P.S. Ціханоўскага, Бабарыку і Калеснікаву адпраўляць назад у турму не трэба.
  • Чакаю адказу без дэмагогіі
    16.02.2026
    без дэмагогіі, што зрабіў офіс Ціханоўскай за 6 гадоў для скідвання рэжыма і прыцягнення да адказнасці? І што канкрэтна збіраецца ў 2026 годзе рабіць офіс Ціханоўскай для скідвання рэжыма?
  • Памаўчы, і-та!
    16.02.2026
    Нам ня трэба быць у Кіеве, каб пабачыць ацэнкі працы гэтага гарлапана: дзе хоць адзін вычварэнец Лукашэнкі прыцягнуты да адказнасці? Ці будзе такая ж справаздача па тваёй працы "дарадцы па юрыдычных пытаннях Ціханоўскай", якую "далі" Зікрацкі, Бабінцава і тая апошняя дзяўчына? Чым ты адрозніваешся ад галасілы-пашпартніка Кавалеўскага і ягонай сяброўкі-міл'янеркі Зарэцкай?
  • Woodoo Cult
    16.02.2026
    Дарадца супраць экс дарадцы. " Іх барба".
  • Літвін
    16.02.2026
    Спрэчкі бедаруссаў у стылі: сам дурань, выйшлі на новы ўзровень. На што вартыя, як кажуць.
  • Ой вей
    16.02.2026
    Літвін, да ты в запое
  • Х
    16.02.2026
    Мышыная вазня нейкая. У каго ёсць трыумф ва Украіне, дык гэта ў Палка Каліноўскага і добраахвотнікпў, але ніяк не ў Офіса ці нейкіх асобных людзей. Менавіта дзякуючы ПКК Ціханоўская зараз можа прыехаць у Кіеў.
  • Крынж
    17.02.2026
    Гэта і ёсць чыста палітычная *рыторыка*-балбатня вельмі беспантовенькага,другаснага дзеяча,які пераблытаў усе на свеце і занадта моцна паверыў у сабе і ў тое ,што ен з сабе ўяўляе.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць