Патлумачце мне, як гэта мажліва: убіцца токам, што выходзіць з трансфарматара тэлефоннай зарадкі.
%
19.02.2026
Калі ласка, тлумачу.. Таму што вада звычайная вельмі й вельмі добры праваднік, а скура чалавека у мокрым стане не мае аніякага супраціву. Таму ток пранікае як нож праз паветра і выклікае паралюш сэрца і г.д
Рыман
19.02.2026
Калі ласка, ужо год 20 у зарадкі не ставяць трансфарматары, там імпульсныя блокі сілкавання. Да таго ж, калі ў кітайскіх майстроў рукі з аднаго месца, то там ці праз паразітныя ёмістасці патэнцыял ідзе, ці хоць фаза на масе
Калі ласка
19.02.2026
%, 5 вольт ці колькі там? А тады ці батарэйка Крона, дзе ўдвая больш, можа забіць? А то я прыгадваю, як мы дзеці мокрымі языкамі злучалі клемы.
Валенты
19.02.2026
Калі ласка, забіваюць не вольты, а амперы. колькі там было? нават 3 амперы хопіць. ((
Калі ласка
19.02.2026
Рыман, аніводнага слова не зразумеў, але дзякуй.
Рыман
19.02.2026
Ну нецікавая ёй фізіка была
Tut
19.02.2026
У ванным пакоі разеткі забаронены па нормах. Есць выключэнне - разетка для пральнай машыны/бойлера. Электрабрытвы, плойкі можна падключыць праз раздзяляльны трансфарматар. Усе прылады падключаюцца з абавязковым выкарыстаннем выключальніка дыферэнцыяльнага току на 10мА. Калі гэтага ўсім прытрымлівацца, то чалавек не загіне, а проста знікне святло ў выпадку дакранання да прадметаў пад напружаннем.
Ярусь
19.02.2026
за савецкім часам былі выпадкі калі чалавек седзячы у ванне вырашаў падагрэць ваду і апускаў кіпяцільнік. І гінуў. У газетах часта папераджалі каб ніякіх электрапрыбораў у ванне не было. Нельга мыцца калі робіць сціралка. Тут не дзяўчынка вінавата а маці, бо не даглядзела
Отец Засандалин
19.02.2026
А могла просто спросить ChatGPT.
вэрсія
19.02.2026
Хутчэй за ўсё з мокрых рук вада сцякла па зараднаму блоку у разетку і яе адкінула назад, а тэлефон ўжо потым упаў у ваду.
Назіральнік
19.02.2026
Божа,скока разважанняў і практыкаванняў у веданні фізікі.Як электрык па адной з прафесіяў гавару:варта ведаць адно:вада і электраток разам - сьмерць на месцы!Ідзеш у душ-ванну - пакладзі тэлефон на пісьмовым стале ці ўвогуле схавай у шкафчык.І будзіш жыць!
Калі ласка
19.02.2026
Назіральнік, гэта такая сабе парада проста таму, што яна невыканальная. Мільёны людзей штодня ідуць у ванныя пакоі з тэлефонамі і планшэтамі - і жывыя-здаровыя.
Калі хочаце сапраўды дапамагчы, патлумачце дакладныя умовы/прычыны небяспекі.
напруга
19.02.2026
ад зарадкі, як ад трох пальчыкавах батарэек. Забіць яна не можа ніякім чынам. нават на язык ледзь адчуецца. Тут нешта іншае. Можа нават сардэчная хвароба. А ток так, міма праходзіў.
В Ельске погибла 12‑летняя девочка — она принимала ванну с телефоном
Калі хочаце сапраўды дапамагчы, патлумачце дакладныя умовы/прычыны небяспекі.
Забіць яна не можа ніякім чынам.
нават на язык ледзь адчуецца.
Тут нешта іншае.
Можа нават сардэчная хвароба.
А ток так, міма праходзіў.