Архіў

Стайкі. Бяскроўная інтэграцыя

Месяц таму ў спарткомплексе «Стайкі» ўпершыню выбухнуў беларуска-расейскі шахматны кубак.

Не без дапамогі камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму. Многія сумняваліся, што кубак адбудзецца: да апошніх дзён не было вядома, хто прыедзе і якія ўзнагароды атрымаюць пераможцы. Аднак арганізатары (сярод іх варта назваць расейскага арбітра Міхаіла Крукава, яго беларускага калегу Анатоля Аліпава і старшыню менскай абласной шахматнай фэдэрацыі Пятра Герасімовіча) з гонарам пераадолелі розныя бар’еры.

У Менск прыехалі майстры і кандыдаты з Расеі, Украіны, Казахстану. У галоўным турніры расейцам удалося «акупаваць» тры першыя месцы зь пятнаццаці. Маладыя менчукі, прэтэндэнты на майстарскае жазло (Мікола Аляўдзін, Міхаіл Гінзбург, Арцём Самсонкін), сваёй мэты не дасягнулі, бо апынуліся ў сярэдзіне табліцы. Няўдала выступіла віцэ-чэмпіёнка Беларусі Тацяна Бондар, якая паралельна з рыўкамі ў Стайкі здавала іспыты ў Акадэміі фізвыхаваньня: 3,5 бала з 14. Затое выхаванка СДЮШАР-11, 14-гадовая Алена Таірава, з 10 баламі выканала норму гросмайстра сярод жанчын. Бронзавая прызэрка турніру ўжо некалькі год выступае за Расею: тут для яе стыпэндыі не знайшлося. Пэўнай кампэнсацыяй за вынікі турніру «А» зьявілася перамога сьвядомага беларуса Валера Гардзяені ў турніры «B».

Стайкамі шахматная інтэграцыя, відаць, не абмяжуецца. Другі майстарскі «кругавік» у рамках беларуска-расейскага кубку заплянаваны на жнівень — аматары шахаў і матаў сустрэнуцца ва Ўладзімеры. На восень сп.Аліпаў абяцае турнір з гросмайстарскай нормай у Менску, а фінальны этап пройдзе ў зімнім Серпухаве.

* * *

Менскі гросмайстар Вячаслаў Дыдышка выйграў у Чэхіі невялікі, але даволі моцны турнір «Астраўскі конік» (6,5 з 9), на паўкроку апярэдзіўшы польскага калегу Артура Якубца і чэха Марака Вокача.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць