Архіў

Навіны спорту

Глеб — найлепшы футбаліст Беларусі

24-гадовы паўбаронца лёнданскага «Арсэналу» і зборнай Беларусі Аляксандар Глеб названы найлепшым футбалістам краіны 2005 году. Гэта высьветлілася ў ходзе традыцыйнага апытаньня вядучай спартовай газэты Беларусі «Прессбол». Гэта трэцяя перамога Глеба. У 2002 і 2003 г. ён таксама станавіўся першым. Другое месца заняў паўабаронца самарскіх «Крылаў Саветаў» Дзяніс Коўба, трэцяе — форвард італьянскай «Сампдорыі» Віталь Кутузаў.

Тэніс: вынікі сэзону

Беларус Максім Мірны і швэд Ёнас Б’ёркман занялі другое месца ў сусьветным рэйтынгу парных тэнісістаў па выніках сэзону-2005. Сёлета яны зарабілі $ 638 тыс. У бягучым адзіночным рэйтынгу Мірны 35-ты (год таму — ён быў 46-м). Аднаасобна Мірны зарабіў $ 1 140 тыс., за ўсю кар’еру — $ 6 236 тыс.

Швайцарцы байкатуюць кебабы

Заўзятары футбольнай зборнай Швайцарыі абвясьцілі байкот стравам з турэцкай кухні. Такім чынам яны выказваюць пратэст супраць скандалу, што адбыўся падчас стыкавага матчу ў Стамбуле паміж зборнымі абедзьвюх краін. Пасьля матчу — Швайцарыя па выніках дзьвюх сустрэчаў трапіла на чэмпіянат сьвету па футболе — гульцы гэтай зборнай атрымалі кухталёў ня толькі ад разьятраных заўзятараў, але й ад футбалістаў і нават супрацоўнікаў службы аховы стадыёну.

Праўда, швайцарская прэса кпіць, што 90% фаст-фудаў з традыцыйнай турэцкай кухняй утрымліваюць курды. А яны ў двубоі Швайцарыя—Турцыя хварэлі за першых.

belapan.com, sport-express.ru

Каментары

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць