Грамадства2020

БХД пачало «хвалю салідарнасці» з палітвязнямі + фота

Бабруйскія актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» 12 лютага распачалі ўсебеларускую кампанію «Хваля Салідарнасці», мэтай якой ёсць падтрымка беларускіх палітвязняў. У акцыях узялі ўдзел таксама актывісты Маладых хрысціянскіх дэмакратаў, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і прафсаюза РЭП.

Як распавяла каардынатарка аргкамітэта БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук, актывісты распаўсюдзілі сотні ўлётак і плакатаў з інфармацыяй пра палітвязняў па паштовых скрынях бабруйчанаў і сценах дамоў.

Таксама яны вывесілі дзве расцяжкі з заклікам да вызвалення палітвязняў: адзін — на прыпынку грамадскага транспарту «Яловікі», другі — на ўездзе ў горад.

Апроч таго, яны на працягу некалькіх дзён на вуліцах гораду раздавалі гараджанам паштоўкі з заклікам падпісаць іх і даслаць палітвязням — бабруйчаніну, актывсіту БХД Яўгену Васьковічу і зняволенаму ў Бабруйску праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Гараджане па-рознаму рэагавалі на просьбу, многія не хацелі камунікаваць, казалі, што нічога не ведаюць пра палітвязняў, і толькі некаторыя знайшлі ў сабе мужнасць выказаць некалькі словаў у падтрымку.
Сёння ўсе гэтыя паштоўкі былі дасланыя палітвязням.

Марафон «Хваля Салідарнасці» пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш5

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту1

У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня13

У катастрофе Ан-26 у Крыме загінуў генерал10

Памятаеце польскі дот, на якім малявалі георгіеўскую стужку? Цяпер яго ўпрыгожылі Z-сімволікай5

Востраў Крыт накрыла чырвона-аранжавая пылавая бура

Усе аўтобусы абавязалі мець сістэмы відэафіксацыі і рамяні бяспекі для пасажыраў2

«Хочам проста сказаць дзякуй». У Гомелі шукаюць хлопца з тралейбуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш5

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць