Алесін: Дамова пра супрацьпаветраную абарону абмяжоўвае незалежнасць
Расія заявіла пра намер у 2015 размясціць у Беларусі сваю авіяцыйную базу. Сёлета будзе пастаўлена першае дзяжурнае звяно баявых знішчальнікаў.
Ці пагражае незалежнасьці Беларусі разьмяшчэньне расейскай авіябазы ў Беларусі? Супраць каго будуць нацэленыя баявыя зьнішчальнікі? Вось што кажа вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін: «Нічога новага гэта інфармацыя не прыўносіць. Гэта ўсё робіцца ў межах узмацненьня рэгіянальнай сыстэмы СПА. То бок не адбылося новых абмежаваньняў незалежнасьці Беларусі дадаткова да таго, калі была падпісаная Дамова аб стварэньні адзінай сыстэмы СПА. Сама дамова абмяжоўвае незалежнасьць Беларусі, але гэта адбылося ўжо ў момант падпісаньня.
Патэнцыйны праціўнік тут, вядома ж, краіны НАТО, а непасрэдны праціўнік, калі судзіць па выказваньнях расейскіх вайсковых экспэртаў — гэта, відаць, 48 амэрыканскіх зьнішчальнікаў F-16, якія плянуецца перабазаваць у Польшчу з Італіі».
Соўсь: «А што з гэтай дамовы будзе мець Беларусь?»
Алесін: «Тут трэба разгледзець два аспэкты — вайсковы і эканамічны. Ад 1 сьнежня мінулага году спыненыя палёты вынішчалььнікаў Су-27, цяжкіх перахопнікаў, якія складалі значную частку нашай сыстэмы СПА. Яшчэ раней, у лютым мінулага году, выведзены з эксплюатацыі франтавыя бамбавікі Су-24. Вядома ж, гэта значна аслабіла моц беларускай сыстэмы СПА і ВПС, і гэта трэба было кампэнсаваць. Паколькі Беларусь ня ў стане купіць такія самалёты, бо кожны зь іх каштуе да 50 мільёнаў даляраў, дык расейскі авіяполк мае закрыць гэтую дзіру ў сыстэме СПА.
Што тычыцца эканамічнага аспэкту, дык я думаю, што Лукашэнка пагадзіўся на гэта ў абмен на нейкія льготы і прэфэрэнцыі. Магчыма гаворка ідзе пра новыя крэдыты, магчыма пра падпісаньне нафтавага балянсу — паглядзім».
Цяпер чытаюць
Хрыста Грозеў: ад рамантыка-радыёаматара да чалавека, які выкрыў самыя змрочныя таямніцы ГРУ і ФСБ. Як яго вербавала спецслужба Люксембурга і як ён вымушаны хавацца цяпер

Каментары