Грамадства

Вязьні з Акрэсьціна перадалі на волю заяву пра падзеі 25 сакавіка

Палітычныя вязьні, якія ўтрымліваюцца ў менскім спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна, перадалі на волю заяву, у якой выказалі стаўленьне да падзеяў 25 сакавіка. «Крывавыя падзеі 25 сакавіка – гэта сведчаньне агоніі рэжыму Лукашэнкі. Гэта дэманстрацыя няздольнасьці выйграць выбары па правілах цывілізаваных краінаў. Адказнасьць за жыцьцё і здароўе пацярпелых цалкам ляжыць на Лукашэнку і яго сілавых міністрах.

Прэзыдэнцкая кампанія-2006 увойдзе ў эўрапэйскую гісторыю як самая цынічная, бессаромная і крывавая. Беларускі рэжым ня толькі пайшоў на татальную фальсіфікацыю вынікаў галасавання, але і на выкарыстанне зброі.

Мы патрабуем тэрміновай адстаўкі міністра ўнутраных справаў Навумава і старшыні КДБ Сухарэнкі, а таксама ўсіх, хто аддаваў загады на ўжыцьцё спэцсродкаў і зброі», – гаворыцца ў дакумэнце.

Як паведамілі Радыё Свабода ў прэсавай службе Аб’яднанай грамадзянскай партыі, заяву падпісалі старшыня Нацыянальнага камітэту аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Дабравольскі, намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, тэатральны рэжысэр Валеры Мазынскі, скульптар Алесь Шатэрнік і іншыя – усяго 500 подпісаў.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну28

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня8

Вячорка Анжаліцы Борыс: Праблема на баку Лукашэнкі, які не хоча Пачобута выпускаць8

Вызваленыя беларускія палітвязні расказалі, якія пачуцці маюць пасля вызвалення3

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі11

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады8

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну28

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць