Свет55

Прэс-сакратар МЗС пра Анджэя Пачобута: «Мяне няправільна зразумелі»

Учора шырока разышоўся каментарый прэс-сакратара МЗС Польшчы Мацея Вэвюра пра тое, што Анджэй Пачобут адмовіўся звяртацца да Лукашэнкі з просьбай аб вызваленні, і таму яго не вызвалілі. Пазней Вэвюр сказаў, што яго не так зразумелі.

Палітвязню Анджэю Пачобуту прапаноўвалі напісаць просьбу аб вызваленні, аднак ён адмовіўся, бо не жадае звяртацца да Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Польшчы Мацей Вэвюр.

Пазней у размове з TVN24 Вэвюр удкладніў, што яго няправільна зразумелі: ён гаварыў пра сітуацыю, што была шмат гадоў таму, а не цяперашнюю.

— Некалькі гадоў таму была сітуацыя, што Анджэй Пачобут атрымаў такую прапанову, але ёй не скарыстаўся. Цяпер я не ведаю, ці была такая прапанова. Не буду спекуляваць, — удакладніў Вэвюр.

МЗС Польшчы таксама апублікавала кароткае паведамленне ў сетках, дзе гаворыцца, што разам з партнёрамі МЗС працягвае дзейнічаць на карысць вызвалення Анджэя Пачобута.

Былая кіраўніца Саюза палякаў у Беларусі Анжэліка Борыс на сваёй старонцы ў фэйсбуку заявіла, што Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады. 

— Анджэю ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады, каб пісаць якія-небудзь прашэнні аб памілаванні, не было таксама і размовы пра яго выезд з Беларусі. На пачатку мы з Анджэем тады адмовіліся ад выезду, потым не было ніякіх прапаноў, проста Анджэй не быў у спісе беларускай апазіцыі, бо з'яўляецца прадстаўніком польскай меншасці, — напісала яна. 

Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў тады на словы Борыс:

«Анджэй Пачобут быў у кожным нашым спісе, і агульных і прафесійных. І мы, і саюзнікі, і ЗША, а ў першую чаргу Польшча і польскі ўрад — біліся за Пачобута.

Праблема на баку Лукашэнкі, які не хоча Пачобута выпускаць».

Каментары5

  • Духоўна беларус
    14.12.2025
    Тутэйшы , Андрэй папрасіў зваць яго Анджэям яшчэ ў 90-х, калі запрацаваў саюз палякаў Беларусі
  • Барадзед
    14.12.2025
    Тутэйшы , хто ён духоўна ведае толькі ён сам. Гэта па-першае. Па-другое, чаму Польшча вам ўвесь час чымсьці павінная? Якой дапамогі вы чакаеце?
  • ЯНКА
    14.12.2025
    Тутэйшы , Андрей гэта па-расейску.
    Па-беларуску лепш казаць Андрусь. Таму Андрэй, Анджэй альбо Аганафел — якая розьніца?

Цяпер чытаюць

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя10

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Усе навіны →
Усе навіны

На Партызанскім праспекце ў Мінску сам сабой перакуліўся грузавік2

Беларускі пілот загінуў пры крушэнні верталёта ў Лівіі1

У Гомелі не раскупілі квіткі на прапагандысцкі фільм Азаронка6

Топ-менеджарку OpenAI звольнілі за сэксуальную дыскрымінацыю супрацоўніка-мужчыны4

«Усё прадалі ў Расію?» З беларускіх крам знік папулярны прадукт4

У МЗС расказалі пра візіт у Мінск афіцыйнага прадстаўніка Францыі1

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе34

Пальмавы алей і глазура замест шакаладу. Як расійскія цукеркі выціскаюць беларускія з паліц крам4

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя10

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць