Спорт22

Футбалісты «Гомеля» зладзілі перформанс да гадавіны Грунвальда

Футбалісты «Гомеля» Павел Кірыльчык, Ягор Хаткевіч і Антон Мацвеенка прынялі ўдзел у фотасесіі, прысвечанай 603-й гадавіне Грундвальской бітвы. Футбалістаў пераапранулі ў рыцарскія даспехі тых часоў, піша goals.by.

«Нават недасведчанаму ў футболе чалавеку будзе зразумела, што матч супраць мінскага «Дынама» мае асаблівы падтэкст. На шчасце, нам не прыйшлося доўга разважаць, як абыграць гэты матч у мультымедыйным сэнсе. 15 ліпеня, але праўда 1410 года, адбылася бітва, вядомая амаль кожнаму беларусу — бітва пад Грунвальдам ці Грунвальдская бітва. Чым не падстава для арыгінальнай задумы? На зялёнай траве «Цэнтральнага» тры мужныя гомельскiя рыцары перамаглі сваіх сапернікаў у імправізаванай бітве.

Хочам адразу засяродзіць вашую ўвагу на тым, што рэквізіт для здымкаў не бутафорскі, а адпавядае ўзорам таго часу — даспехам і зброі часоў Бітвы. Хіба што накідка з літарай «Д» з нашых дзён :).

Натуральна, футбалістаў, якія жадалі сфатаграфавацца было дастаткова. У выніку выбралі адміністрацыйным рэсурсам і абралі Паўла Кірыльчыка, Ягоры Хаткевіча і Антона Мацвеенку. Варта падзякаваць галоўнаму трэнеру Аляксею Мяркулаву за тое, што цярпліва паставіўся да падобнай творчасці, якая папярэднічала трэніроўцы.

Нават гледзячы на фотаздымкі зразумела, што важаць усе гэтыя «ўпрыгожанні» нямала. А калі ўлічыць, што ўбранне яшчэ і не вельмі зручнае, то складанасці ўзрасталі ўдвая. Антон Мацвеенка вельмі хваляваўся, што ў даспехах падобны на пчаляра. Але гэта не перашкодзіла яму актыўна размахваць паўтараметровым мячом. Па футболках гульцоў пасля чарговага «бою» было добра відаць, што дадатковую трэніроўку яны дакладна атрымалі. Аднак у нядзелю, прынамсі, лягчэй не будзе», — паведамляецца на афіцыйльным сайце «Гомеля».

Нагадаем, матч «Гомель» — «Дынама» (Мінск) пройдзе 14 ліпеня і пачнецца ў 17.00. Канал «Беларусь-2» арганізуе прамую трансляцыю паядынка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну93

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну93

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць