Завершана расследаванне справы па факце выбуху ў шматпавярховіку ў Мінску 23 лютага.
Тады ў кватэры, якая стала эпіцэнтрам выбуху, загінулі пенсіянерка і яе дарослы сын. Іншыя кватэры былі пашкоджаныя.
Следства адпрацоўвала чатыры версіі здарэння: няшчасны выпадак пры неасцярожным абыходжанні з газавым абсталяваннем; няспраўнасць газавага абсталявання; супрацьпраўныя дзеянні трэціх асобаў; суіцыд.
«Падчас расследавання першыя тры версіі не пацвердзіліся, — заявіў прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў. — Па-першае, газавая пліта і газавы лічыльнік у пашкоджанай кватэры эксперты прызналі цалкам спраўнымі і герметычнымі.
Па-другое, тэставыя выпрабаванні газавага абсталявання ўсяго пад’езда выключылі няспраўнасці, якія маглі стварыць умовы для ўцечкі газу. Акрамя таго, вентыляцыйная шахта з пашкоджанай кватэры з’яўляецца ізаляванай ад іншых кватэр і вядзе проста на дах дома.
Па-трэцяе, ні ў адной з кватэр, якія пацярпелі ад выбуху, не знойдзена слядоў выбуховых рэчываў і абсталявання, якое працуе ад пераносных газавых балонаў.
Такім чынам, найбольш верагоднай версіяй застаўся суіцыд».
Па словах Герасімава, эксперты ўстанавілі прычыну выбуху: змяшанне бытавога газу метану з паветрам.
Для стварэння крытычнай канцэнтрацыі сумесі, якая магла б выклікасць узгаранне па ўсёй кватэры, трэба было адкрыць канфоркі пліты на дзве гадзіны.
Эксперты таксама ўстанавілі, што загінулы мужчына пакутаваў на псіхічнае расстройства, якое магло выклікаць суіцыд.
Следчым камітэт спынена расследаванне.
Нагадаем, выбух прагрымеў 23 лютага ў дзевяціпавярховіку па вуліцы Пляханава, 85. Пасля выбуху адбыўся моцны пажар. Людзей з пашкоджаных кватэры перасялілі, а кватэры ў выніку аднавілі.
Каментары