Усяго патроху1010

Дзіўнае хобі сантэхніка дзядзькі Толі

Звычайны сталічны дворык па вуліцы Сядых сёння больш нагадвае міфічны лес, дзе па дрэвах лазяць панды і лемуры, а белыя мядзведзі цалкам арганічна суседнічаюць з пеліканамі і мульцяшнымі зайцамі.

Пра незвычайнае хобі «дзядзькі Толі» (так называюць Анатоля Уладзіміравіча Ждана мясцовыя) ведае ўвесь двор, піша «Салідарнасць».

Ды і як тут ўтоіш, калі звяркі ўсіх масцяў і калібраў апанавалі велізарную тэрыторыю каля маленькага двухпавярховага доміка?

Сваю «звераферму» Анатоль Уладзіміравіч разводзіць вось ужо сем гадоў. — Пачалося ўсё з таго, што мы, праязджаючы неяк з жонкай па трасе, убачылі самаробную фігурку бусла, — распавядае ён. — І я падумаў: а чаму б мне самому такое не зрабіць? І зрабіў.

Цяпер буслоў ў двары дома дзядзькі Толі і не злічыць. А побач з імі і насарогі, і белыя мядзведзі, і кенгуру і нават сланы… Прычым, як прызнае сам Анатоль Уладзіміравіч, такой цягі да мастацтва раней ён у сабе нават не падазраваў.

— Усё жыццё я прапрацаваў электразваршчыкам, цяпер вось працую сантэхнікам. — Значыць, напэўна, у школе маляванне вельмі любілі? — спрабую я знайсці першакрыніцы раптам узніклай прагі да творчасці.

— Ды вы што! Скажу вам па сакрэце, школу я наогул прагульваў. Напэўна, толькі фізкультуру любіў, — дзеліцца дзядзька Толік.

— А дорага вы гэтых звяркоў прадаеце? — прамацваю матэрыяльны аспект пытання. — Ды вы што?! Я свае працы не прадаю. Кажу ж: гэта маё хобі! Я нават на заказ не раблю — не хачу звязваць нейкімі тэрмінамі, абавязацельствамі. А так сам сабе гаспадар — хачу раблю, хачу на канапе валяюся. Галоўнае — каб гэта было ў задавальненне. Хоць грошы мне сапраўды прапаноўвалі. Але мне гэта не цікава — я і так багаты, — смяецца Анатоль Уладзіміравіч.

Праўда, знаходзіліся і тыя, хто хацеў разжыцца працамі мясцовага майстры абсалютна бясплатна. Так некалькі звяркоў «сышлі» ў глухой ночы ў невядомым кірунку. Але ў цэлым мастацтва для дзядзькі Толі святое. Хоць тут табе ні глухіх платоў, ні замкаў. Адзіныя ворагі цудоўнага — маленькія дзеці.

— Зламаць такую фігурку немагчыма — там унутры дахавая бляха і арматура, але затое пашкодзіць вельмі проста — сам аб’ём бо з пенапласту, — тлумачыць майстар. — Вось вы скрынкі ад тэлевізараў і халадзільнікаў на сметнік выкідваеце, а я іх падбіраю, клею і раблю такіх звяркоў.

Сваю «звераферму» дзядзька Толя стварае ў сябе ў гаражы, які сам жа распісаў пад казачны церамок. Замест звыклых запчастак там складзеныя пластыкавыя скрынкі і бляшанкі з фарбамі. — Тут і ствараю. Толькі не пытайцеся ў мяне, колькі сыходзіць часу на адну фігурку — сам не ведаю. Я сёння, напрыклад, магу ўсю ноч сядзець рабіць, а потым, бывае, не хочацца і месяц брацца. Я толькі для задавальнення працую.

Мяркуючы па шчыльнасці насельнікаў двара, задавальненне ў дзядзькі Толі не змяншаецца. Велізарная тэрыторыя спрэс застаўленая жыўнасцю — ад маленькіх павучкоў да сланоў і жырафаў.

— Я перадачы люблю пра жывёл. Убачу што-небудзь цікавае — і тут жа хочацца зрабіць. Ці карцінку якую. А вось той заяц наогул з мультфільма. Я не імкнуся да таго, каб было падобна, як на фатаграфіі. Галоўнае — фантазія.

Але не трэба думаць, што хобі ў дзядзькі Толі — суцэльнае мастацтва. Як аказалася, стварэнне і ўтрыманне такой «зверафермы» — занятак цалкам экстрэмальны. Так, працуючы над чарговым гадаванцам, Анатоль Уладзіміравіч пазбавіўся пальца — няўдала разануў бляху балгаркай. А афарбоўка звяркоў кожную вясну ператвараецца ў сапраўдны альпінізм — паспрабуй без пэўных навыкаў размаляваць лемура, які сядзіць высока на дрэве!

Увогуле, занятак гэты не для слабанервных і слабахарактарных. Напэўна, таму, каб неяк ураўнаважыць сваё хобі, Анатоль Уладзіміравіч разводзіць пад акном кветкі. — Вы паглядзіце, якія ў мяне ружы! Шкада, што вы восенню прыйшлі — улетку тут такая прыгажосць была! — Ставіць мяне ў чарговы ступар дзядзька Толік.

Паабяцаўшы вярнуцца летам, я развіталася са сваім суразмоўцам. Ужо па дарозе падумала: не, не ўсё страчана, пакуль у гэтай краіне ёсць сантэхнікі, якія вырошчваюць ружы і разводзяць ў двары насарогаў!

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

Хто такі Джэйсан Дэрула, якога прэм’ер Турчын вадзіў па Доме ўрада8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць