Культура33

Сяргей Дубавец пра «Маладога Сталіна»

Ёсьць нагода наведаць Варшаву — паглядзець на маладога Сталіна — як каўкаскі Робін Гуд Сасо ператвараецца ў крамлёўскую пачвару Кобу.

Дзея адбываецца на сцэне Драматычнага тэатру ў Палацы культуры і навукі ў самым цэнтры польскай сталіцы. Прэм’ера была вясною, але й сёньня паказы ідуць пры поўнай залі.

П’еса Тадэвуша Слабадзянка створаная і пастаўленая славакам Андрэем Сьпішкам у парамэтрах «новае журналістыкі» — пад ёй калясальная дакумэнтальная база і неверагодная праца актораў.

Грузінскія сьпевы і лезгінка ў выкананьні палякаў проста зачароўваюць, асабліва тым, што вас не зьбіраюцца падманваць, ніводная бляндынка не перафарбаваная ў брунэтку.

«Гангстэрскі раман у рытме лезгінкі» — так вызначаны жанр пастаноўкі, дзе вы пабачыце масу гістарычных пэрсанажаў: ад гумарнога Фройда і псыхапатычнага Гітлера да хуліганістага задзіракі Леніна і нейкай Людмілы Сталь, багатай рэвалюцыяністкі, якая суправаджае Сасо па Эўропах.

У Лёндане, выбіраючы сабе псэўданім, Сасо глядзіць на расфуфыраную Людмілу, і робіць сам сабе адкрыцьцё: Сталін!

Цалкам раскрытая і тэма Пржавальскага, нібыта сапраўднага бацькі Сталіна (падабенства). Аказваецца, шляхціц Пржавальскі аддаваў перавагу горскім хлопцам, а не дзяўчатам, таму вэрсія адпадае.

Кульмінацыя трохгадзінавага спэктаклю — людзі Кобы рабуюць банк. Кроў цячэ ракою. Сам Сталін стрэлам у галаву забівае ні ў чым не вінаватага аднаклясьніка — ці ня першае забойства ў ягоным жыцьці. Уласна ў гэты момант Сасо і ператвараецца ў Кобу.

Павольна-марудна ён заходзіць на круг нязьменнае лезгінкі — пачынае сваю гістарычную раскрутку. Заслона.

Але чаму ён без вусоў? На афішы з вусамі, а на сцэне без вусоў.

Таямніца хаваецца ў фэерычнай пастаноўцы. Вусы — растуць!

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш9

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

У Жодзіне развялося шмат варон, жыхары б'юць трывогу. Ці сапраўды варта непакоіцца?1

Ахвяру аднаго з найбольш вядомых серыйных забойцаў ідэнтыфікавалі праз паўстагоддзя

16‑гадовая беларуска скарае шахматныя вяршыні ў Польшчы2

У Іране загінуў камандзір падраздзялення КВІР, якое займалася задушэннем пратэстаў6

«Гісторыя поўная нечаканасцяў, і не ўсе яны непрыемныя». Пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце паразважала пра ВКЛ, Беларусь і Расію22

Махляры для атрымання грошай без пары «пахавалі» самую старую чарапаху ў свеце

Чаму людзі паўстагоддзя не лёталі да Месяца?8

10% кватэр у Мінску ў сакавіку набылі расіяне14

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш9

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць