Грамадства33

Туркі пабудуюць пяцізоркавы гатэль на месцы паліграфкамбіната на плошчы Якуба Коласа

Гістарычнае аблічча будынка будзе захаванае.

Урад Беларусі даручыў Мінгарвыканкаму заключыць інвестыцыйную дамову з турэцкай кампаніяй па пераўтварэнні былога будынка «Паліграфкамбіната імя Я. Коласа» ў цэнтры Мінска ў пяцізоркавы гатэль.

Такая інфармацыя змяшчаецца ў пастанове Саўміна № 998 ад 21 лістапада 2013 года.

Згодна з дакументам, уладам Мінска загадана «заключыць інвестыцыйную дамову паміж Рэспублікай Беларусь і замежным прыватным унітарным гасцінічным прадпрыемствам «Мінск Прынцэс Гатэль» акцыянернага таварыства «Ірад» аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтву гасцінічнага комплексу катэгорыі «пяць зорак плюс» (не менш за 250 гасцінічных нумароў) з захаваннем гістарычнага аблічча будынка, размешчанага па вуліцы Чырвонай, 23».

Турэцкай кампаніі таксама прадстаўлены шэраг падатковых прэферэнцый, звязаных з увозам у Беларусь абсталявання для рэалізацыі гэтага праекта. Іншыя ўмовы інвестдагавора не публікуюцца.

Будынак «Паліграфкамбіната імя Я. Коласа» неаднаразова выстаўлялася на аўкцыёны на працягу 2012-2013 гг. Пачатковы кошт маёмасці была вызначаны ў памеры 407 мільярдаў рублёў. Ахвотных набыць аб'ект на аўкцыёне не знайшлося.

«Мінск Прынцэс Гатэль» - гэта даччыная структура Princess International Group, заснаваная турэцкім мільянерам Судзі Озканам. Кампанія кіруе пяцізоркавым гатэлем Сrowne Plaza па вуліцы Кірава ў Мінску. Акрамя таго, туркі валодаюць у Беларусі некалькімі казіно Princess.

Каментары3

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць