Улада33

Дзе нельга збіраць подпісы па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання (выбары пройдуць 23 сакавіка).

Адпаведнае рашэнне размешчана на сайце Мінгарвыканкама.

Пікеты з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты ў Мінску забаронена праводзіць на тэрыторыі Кастрычніцкай плошчы, плошчы Незалежнасці, плошчы Перамогі, Прывакзальнай плошчы.

Акрамя таго, збіраць подпісы забаронена на аб'ектах метрапалітэна (за выключэннем тэрыторый падземных пешаходных пераходаў), чыгуначнага і паветранага транспарту.

Зборшчыкі подпісаў не маюць права праводзіць пікеты бліжэй за 200 м ад будынкаў рэзідэнцыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў, а таксама на адлегласці бліжэй 50 м ад будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транспарт, прадпрыемствы вода-, цепла- і энергазабеспячэння, установы дашкольнай адукацыі, установы агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі аховы здароўя).

Не менш за 200 м павінна быць паміж пікетам і будынкамі, будынкамі, у якіх знаходзяцца арганізацыі, на якія ўскладзены функцыі рэдакцый тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ, радыётэлевізійных перадаючых станцый і радыёперадаючых станцый.

Збіраць подпісы выбаршчыкаў на тэрыторыі Мінска можна будзе з 8 да 22 гадзін.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пачнецца 12 студзеня.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты35

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам6

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна10

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні4

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй17

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты35

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць