Выпадак адбыўся 12 студзеня ў в. Ізбіцкае Смалявіцкага раёна.
Работнікі МНС пры дапамозе трохкаленнай лесвіцы з апоры лініі электраперадачы (вышыня 4 м) знялі 63-гадовага мужчыну. Паводле папярэдняй версіі, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
Пенсіянер самастойна спрабаваў ачысціць электрычныя драты, што акісліліся, заблытаўся ў дроце, не ўтрымаўся і павіс уніз галавой на апоры.
Не дачакаўшыся брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, ён з'ехаў з месца здарэння са знаёмымі.
Каментары