Здарэнні11

Пенсіянер «замініраваў» тры крамы і некалькі дамоў у Гомелі

Гомельскі гарадскі аддзел упраўлення следчага камітэта па Гомельсай вобласці распачаў крымінальную справу за «заведама непраўдзівае паведамленне аб небяспецы» ў дачыненні да 63-гадовага пенсіянера. 

9 сакавіка мужчына патэлефанаваў са свайго мабільнага ў службу 102, назваўся і паведаміў, што магазін па вуліцы Брэсцкай у Гомелі будзе ўзарваны, і папрасіў прыняць меры па ратаванні людзей. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, міліцыя эвакуявала людзей з трох магазінаў і бліжэйшых дамоў, бо мужчына не назваў канкрэтны магазін, у якім нібыта закладзена выбуховая прылада. Група размініравання выбуховых прылад не знайшла. 

Пасля ўстанаўлення асобы мужчына быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар. Раней не судзімы пенсіянер знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і не змог растлумачыць свой учынак. 

Следства ўстанаўлівае матывы тэлефанавання пенсіянера, дапытваюцца сведкі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё5

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць