Гісторыя77

На АНТ знялі нейтральны фільм аб паўстанні 1863 года ВІДЭА

Дакументальны фільм з’явіўся ў рамках праекта «Зваротны адлік». Аўтаркай сцэнару выступіла Таццяна Сухоцкая. Гэта першая частка аб паўстанні, будзе працяг.

Аўтары вырашылі расказаць пра падзеі 1863 года праз асобу паўстанца Валерыя Урублеўскага. Які характаразуецца толькі са станоўчых бакоў, як «адказны, пунктуальны», любімец жанчын, самааданы патрыёт. Пачынаецца кіно гісторыяй, як навучэнцы і педагогі егерскай вучэльні ў Саколцы масавы перайшлі на бок паўстанцаў.

«Чаму яшчэ нядаўна законапаслухмяныя жыхары сталі злачынцамі?» – пытаецца закадравы голас.

«У Расіі гэтыя падзеі называлі гэта «мецяжом», жыхары «заходніх губерняў» – нацыянальна-вызвольным паўстаннем. Прайшло 150 гадоў, а спрэчкі, ці гэта былі героі, ці злачынцы не сціхаюць. Для адных яны змагары за незалежнасць, для іншых – мяцежнікі, што парушылі законы краіны».

Аўтары тлумачаць, чаму паўстанне ўспыхнула, расказваюць аб падзелах Рэчы Паспалітай. «Польская і беларуская шляхта неаднаразова спрабавала вярнуць сабе незалежнасць», - кажуць у фільме. Яшчэ адным з пунктаў называецца адсталасць тагачаснай Расіі. «Расійская імперыя, у адрозненні ад Еўропы, жыла па феадальных законах».

Вялікую ролю адзначаюць у сямейных выхаванні, якое шляхта давала сваім дзецям. «У шляхецкіх сядзібах былі абавязковыя партрэты Рэйтана і Касцюшкі, творы Міцкевіча», - кажа гісторык Цімох Акудовіч. Расказваецца пра мінскае фотаатэлье Антонія Прушынскага, дзе ноччу «выконваліся заказы патрыятычнага характару».

Вялікае месца ў фільме ўдзяляецца падзелу паўстанцаў на «белых і чырвоных». Сімпатыя відавочная на баку чырвоных, дзе былі Урублеўскі і Каліноўскі. «Рублеўскі хадзіў на навакольных вёсках, дзе выясняў, хто гатовы падтрымаць паўстанне». Тых, хто падтрымаў называюць не інакш, як «шляхцічы-патрыёты».

Беларуская мова ў фільме прысутнічае толькі ў цытатах з «Мужыцкай праўды», якая называецца «рэвалюцыйна-дэмакратычнай» газетай.

Адной з памылак паўстання называлася стаўка на сялянства, якое не вельмі хацела падтрымліваць іх, такое выказаў гісторык Аляксандр Гронскі. Са станоўчага боку характарызуецца постаць Зыгмунта Серакоўскага, які прапаноўваў перанесці баявыя дзеянні на Палессе і Латвію, а таксама фарміраваць атрады на Віцебшчыне і Магілёўшчыне, якія маглі б ударыць з тылу.

Сканчваецца першая частка кранальнай гісторыяй, як Валерый Урублеўскі ўзнагароджваў сваіх байцоў за мужнасць галінкамі вярбы, бо «не меў ні ордэнаў, ні імянной зброі». Урублеўскі разумеў, што застанецца з гэтымі людзьмі ў любой сітуацыі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць