Турчынаў: Большасць удзельнікаў Еўрамайдану было забіта прадстаўнікамі сілавых структур
В.а. прэзідэнта Украіны і спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў заяўляе, што большасць удзельнікаў Еўрамайдану былі забітыя прадстаўнікамі сілавых структур.
«Ужо дакладна вызначана адказнасць, пачынаючы з экс-прэзідэнта Украіны і яго бліжэйшага атачэння… Я хачу сказаць, што безумоўна важна знайсці снайпераў, якія адкрывалі агонь, але большасць людзей было забіта, і гэта ўжо даказаны факт, са зброі, якая была ў руках прадстаўнікоў сілавых структур, і менавіта загад забіваць мірных грамадзян мы лічым найвялікшым злачынствам», — сказаў Турчынаў.
У выніку супрацьстаяння паміж праваахоўнікамі і ўдзельнікамі Еўрамайдану ў студзені-лютым загінулі 103 чалавекі.
Каментары