Здарэнні4949

У Пружанах жорстка забілі, аблілі саляркай і падпалілі 24-гадовую дзяўчыну

Як паведамілі газеце «Раённыя будні» ў Следчым камітэце, увечары 16 мая ў лесе каля вёскі Шубічы мясцовыя жыхары знайшлі труп жанчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Па гэтым факце заведзена крымінальная справа па частцы 1 артыкула 139 КК РБ.

Як распавялі «Салідарнасці» суседзі забітай па пад'ездзе, 24- гадовая Таццяна Аўдзеева працавала афіцыянткай у пружанскім рэстаране і адна гадавала маленькую дачку, якая ходзіць у дзіцячы садок.

Увечары 15 мая пасля працы Таццяна не вярнулася дадому. Яе жорстка забілі ў лесе недалёка ад горада.

Па неафіцыйнай інфармацыі, выяўленыя прыкметы сэксуальнага акта. Дзяўчына атрымала шматлікія пераломы галавы і тулава. Цела аблілі саляркай і падпалілі. Цэлай засталася толькі адна рука, кажуць суседзі.

21 мая Таццяну Аўдзееву пахавалі ў закрытай труне.

«Таццяна вельмі прыгожай дзяўчынай была. Вельмі шкада дачку яе. Усім хто прыйшоў на пахаванне, распавядала, якая прыгожая шкатулка ў іх дома стаіць. У дзеда пыталася ключыкі, каб адкрыць і паглядзець, што там, — распавялі суседзі забітай. — Страшна выходзіць на вуліцу ўвечары пасля такога зверства. Пакуль няма дадзеных, што забойцу знайшлі. Дзе гарантыя, што ён зноў на кагосьці не нападзе?

Грамадзян, якія бачылі Таццяну Аўдзееву напярэдадні гібелі (вечарам 15 маяя і ноччу 16 мая), або валодаюць якой-небудзь інфармацыяй аб злачынстве, Пружанскі РАУС просіць патэлефанаваць па тэлефоне: 375297987424 або «102».

Каментары49

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш9

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

Ахвяру аднаго з найбольш вядомых серыйных забойцаў ідэнтыфікавалі праз паўстагоддзя

16‑гадовая беларуска скарае шахматныя вяршыні ў Польшчы2

У Іране загінуў камандзір падраздзялення КВІР, якое займалася задушэннем пратэстаў6

«Гісторыя поўная нечаканасцяў, і не ўсе яны непрыемныя». Пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце паразважала пра ВКЛ, Беларусь і Расію22

Махляры для атрымання грошай без пары «пахавалі» самую старую чарапаху ў свеце

Чаму людзі паўстагоддзя не лёталі да Месяца?8

10% кватэр у Мінску ў сакавіку набылі расіяне14

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш9

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць