Падзякі11

Сустрэчы з рэдактарамі «Arche» і «НН» ў Салігорску, Слуцку, Горадні і Берасьці

13 сьнежня рэдактар «Arche» Валер Булгакаў, рэдактар «НН» Андрэй Скурко прыедуць у Слуцак і Салігорск. Удзел возьмуць Валянцін Тарас, які прэзэнтуе кнігу сваіх мэмуараў, і Наталка Бабіна, якая прадставіць новы раман «Рыбін горад».

13 сьнежня рэдактар «Arche» Валер Булгакаў, рэдактар «НН» Андрэй Скурко прыедуць у Слуцак і Салігорск. Удзел возьмуць Валянцін Тарас, які прэзэнтуе кнігу сваіх мэмуараў, і Наталка Бабіна, якая прадставіць новы раман «Рыбін горад».

Сустрэча ў Слуцку пачнецца а 18‑й. Даведкі: (029) 690‑34‑74 (Віталь). У Салігорску — а 20‑й. Даведкі: 615‑10‑46 (Павал).

Увага! Сустрэча ў Берасьці пераносіцца. Булгакаў, Скурко і пісьменьніца Наталка Бабіна наведаюць Берасьце 21 сьнежня. Даведкі: 660‑57‑41, 724‑21‑16 (Зьміцер).

20 сьнежня – сустрэча ў Горадні.

* * *

Вельмі просім чытачоў, якія чытаюць «НН» толькі ў інтэрнэце, дасылаць прыватныя ахвяраваньні з разьліку хоць бы 12 000 на месяц з пазнакай: «за Інтэрнэт».

У падзяку кожнаму з ахвярадаўцаў мы можам прапанаваць доступ да pdf-вэрсіі газэты на тэрмін ад паўгоду і болей (залежна ад памеру ахвяраваньня). У pdf-архіве знаходзяцца нумары з 2003 году.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на [email protected].

* * *

На які рахунак пералічаць грошы?

Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. Улічыце, што пры пераказваньні грошай паштовым пераводам пошта спаганяе дадаткова 3 %, а пры пераводзе грошай празь «Беларусбанк» працэнту не бяруць.

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «За газэту «Наша Ніва».

У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.

У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

* * *

Калі хто хоча атрымліваць папяровую газэту штотыдзень, дасылайце адрасы і грашовыя пераказы.

Паведамляць свае адрасы можна праз тэлефон, факсам, праз пошту ці электронную пошту.

Тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32 (МТС), (029) 618-54-84, e-mail: [email protected], [email protected], паштовы адрас: а/с 537, 220050 Менск.

У блянку банкаўскага паведамленьня ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце ваш адрас, у тым ліку паштовы індэкс і код пад’езду.

З кожным чытачом падпісваецца дамова. Яна заключаецца сама меней на 3 месяцы.

Тыя, хто перакажа 36 000 рублёў за раз, забясьпечаць выхад газэты на тры месяцы. Хто ж мае магчымасьць пераказаць 72 000 рублёў адразу, забясьпечаць публікацыю «НН» адразу на паўгоду.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння11

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал7

Нахабныя збіральнікі грошай на праезд у Мінску ўжо просяць перавод на картку2

У Магілёве ідзе спектакль 18+, які карыстаецца шалёнай папулярнасцю — гледачы прыязджаюць з іншых гарадоў10

Грузія пастрожыць правілы знаходжання замежнікаў, ажно да выдварэння1

Каго часцей за ўсё кусаюць камары? Даведаліся ў вучонага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння11

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць