Эканоміка11

Фінляндыя і Швецыя засяваюць лясы беларускім насеннем

Нягледзячы на сур'ёзныя перашкоды з боку Еўрасаюза, скандынаўскія краіны ў вялікіх аб'ёмах закупляюць у Беларусі насенне лясных драўняных парод: ад 30 да 60 працэнтаў аб'ёму іх закупак прыпадае на нашу краіну.

«Нашы навукоўцы паказваюць сур'ёзныя поспехі ў сферы генетыкі раслін — беларускае насенне, створанае спецыялістамі Акадэміі навук для пасадкі лесу, у вялікіх аб'ёмах экспартуецца ў краіны Скандынавіі, — сказаў Фёдар Прывалаў, генеральны дырэктар РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве». — Мы не думалі, што ў Інстытуце лесу так шмат зроблена. У іх вельмі вялікі экспарт насення яловых лясоў», — паведаміў Прывалаў.

«Ежедневнік» звязаўся з навукоўцам, які працуе з генетычнымі ляснымі пародамі ў Беларусі, — Аляксандрам Сідаравым, вядучым навуковым супрацоўнікам лабараторыі лясной селекцыі ДНУ «Інстытут лесу НАН Беларусі»:

— Аляксандр, чым так добрыя нашы насенне для пасадкі лесу, калі яны карыстаюцца попытам у скандынаваў?

— З насеннага матэрыялу, які мы пастаўляем, атрымліваецца больш устойлівы лес, больш адаптаваны нават да іх умоваў. У выніку яны маюць больш высокапрадуктыўныя лясы.

Дакладную лічбу сказаць не змагу, але за ўвесь час шведы і фіны купілі ў нас 5-6 тон насення (вага 1000 насенняў елкі звычайнай складае каля 5,5 грам. Пры грубых падліках 5—6 тон — гэта каля 1 мільярда насення, — заўв. «Ежедневніка»). Бяруць, нягледзячы на забароны ЕС.

— Пра якія забароны ідзе гаворка?

— Еўрасаюз не дазваляе шведам і фінам рабіць у нас закупкі — у ЕС не прызнаюць нашы сертыфікаты і некаторыя іншыя дакументы. Усё роўна скандынавы дамагаюцца права на куплю, хоць гэта вельмі складаны працэс. На 2-3 гады яны атрымліваюць дазвол, потым пачынаюць працэдуру па новай. Яны прыязджаюць да нас (Інстытут лесу знаходзіцца ў Гомелі, — заўв. «Ежедневніка»), глядзяць насаджэнні, выбіраюць. Мы робім пацверджанне, што насаджэнні выраслі з канкрэтна гэтага насення, і яны афармляюць куплю. Скандынавы вельмі задаволеныя нашымі насеннем.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё5

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць