У Мінску ў сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян і з мэтай стварэння дадатковых транспартных сувязей з 3 лістапада зменіцца траса аўтобуснага маршруту нумар 108 «АС Аўтазаводская — Гатава», паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспат і сувязь».
Рух аўтобусаў ад прыпыначнага пункта «Галадзеда» да «ДС Чыжоўка» будзе арганізаваны па вуліцах Галадзеда, Ташкенцкай, Убарэвіча з выкананнем на названым участку прыпынкаў «ДС Чыжоўка-1», «Ташкенцкая» ў абодвух напрамках. З трасы маршруту будуць выключаны прыпыначныя пункты «10-я бальніца» і «Аўтастаянка».
-
26‑гадовы Андрэй паехаў у Расію ў марскі флот. Але трапіў на вайну і загінуў — маці кажа, спакусіўся вялікімі грашыма
-
Украінскі палітолаг: Дроны могуць нечакана прыляцець і ў мінскі аэрапорт, і на нафтаперапрацоўчыя заводы
-
Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю
Каментары