«Дачка» EPAM Systems увайшла ў топ-10 найбуйнейшых бізнэсаў Грузіі
Кампанія працуе там з 2020 года.

Офіс EPAM у Тбілісі. Фота: сацсеткі кампаніі
IT-кампанія EPAM Systems (Georgia) трапіла ў топ-10 найбуйнейшых бізнэсаў Грузіі з ацэнкі Forbes Georgia.
Кампанія з беларускімі каранямі заняла восьмае месца ў рэйтынгу. Выданне ацаніла вартасць кампаніі на 1,5 млрд лары (каля 474 млн еўра).
«Дачка» EPAM Systems працуе ў Грузіі з 2020 года. Офіс знаходзіцца ў Тбілісі.
Узначаліў грузінскі топ кампаній энергетычны холдынг Energo-Pro Georgia.
Каментары