Свет66

Рухавік, які выбухнуў у амерыканскай ракеце, быў не украінскім, а расейскім

Інфармацыя, якая тыражуецца расійскімі СМІ, аб тым, што пацярпелая аварыю на касмадроме NASA ў ноч на 29 кастрычніка новая ракета-носьбіт (РН) сярэдняга класа Antares абсталявана вырабленымі ва Украіне ракетнымі рухавікамі НК-33 не адпавядае рэчаіснасці, заяўляюць ва ўкраінскім касмічным ведамстве.

«Прадпрыемствы ракетна-касмічнай галіны Украіны не прымалі ўдзелу ні ў вытворчасці, ні ў мадэрнізацыі ракетных рухавікоў НК-33, распрацаваных расійскім СНТК ім. Н.Д.Кузняцова (Самара) для звышцяжкай ракеты Н-1 у 70-я гады. ЗША набылі у РФ у сярэдзіне 90-х каля 30 рухавікоў НК-33. Яны наўпрост былі пастаўленыя заказчыку», — падкрэсліваецца ў паведамленні Дзяржаўнага касмічнага агенцтва Украіны (ДКАУ) у чацвер.

У ДКАУ нагадваюць, што ў рамках удзелу ў міжнароднай кааперацыі па праграме РН Antares ўкраінскія ДКБ «Паўднёвае» і ВА «Южмаш» (абодва — Днепрапятроўск) забяспечваюць распрацоўку і вытворчасць першай прыступкі РН.

«Да прац па рухавіках, у прыватнасці, да прац па мадэрнізацыі НК-33, забяспечанай амерыканскай Aerojet Rocketdyne, украінскі бок у рамках праграмы РН Аntares не прыцягваўся», — удакладнілі ў касмічным ведамстве.

Як паведамлялася, запуск на МКС прыватнага грузавіка Cygnus пры дапамозе РН Antares з касмадрома NASA на базе Уолапс (штат Вірджынія, ЗША) у ноч на сераду завяршыўся няўдачай: ракета выбухнула на першых секундах пасля старту.

Згодна з афіцыйным паведамленні распрацоўніка РН, амерыканскай Orbital Sciences Corporation (NYSE: ORB), неўзабаве пасля старту РН адбыўся выбух рухавіка. У цяперашні час створана камісія па высвятленні прычын аварыйнага пуску. Кампанія пацвердзіла планы па працягу пускавы праграмы пасля высвятлення прычын няштатнага запуску.

Гэты пуск павінен быў стаць трэцім камерцыйны рэйсам РН Antares на МКС. Першы такі пуск ажыццёўлены ў студзені, другі — у ліпені гэтага года. Яшчэ адзін дэманстрацыйны пуск новай РН — з карыснай нагрузкай — ажыццёўлены ў канцы 2013 года, а таксама першы дэмапуск РН — у красавіку 2013 года.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321410

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць