Культура11

Гісторык Мікалай Нікалаеў выдаў кнігу пра навагрудскі цудадзейны абраз Маці Божай

25 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў межах круглага стала «Старажытнасці Навагрудчыны» адбылася прэзентацыя выдання «Кніга цудаў Наваградскай іконы Багародзіцы як помнік гісторыі ХVII стагоддзя» беларускага гісторыка і грамадскага дзеяча Мікалая Нікалаева.

Гэта выданне змяшчае публікацыю арыгінала і пераклад на сучасную беларускую мову выдання 1673 г., прысвечана гісторыі і апісанню цудаў Навагрудскай іконы Багародзіцы. Аўтар змясціў у кнізе кароткі гістарычны нарыс Навагрудка ў час атрымання гэтага абраза, а таксама мясцовай рэзідэнцыі ордэна езуітаў.

Вядома пра чатыры экземпляры кнігі-арыгінала 1673 года. Адзін знаходзіцца ў Кракаве, другі — у Варшаве, трэці — у Вільні, а чацвёрты, якім і карыстаўся аўтар пры падрыхтоўцы выдання, — у Пецярбургу, у Расійскай нацыянальнай бібліятэцы.

Як адзначыў аўтар у прадмове да кнігі: «Я спяшаюся надрукаваць тэкст вельмі рэдкай кнігі пра гэты абраз і сабраныя звесткі пра гісторыю навагрудскіх езуітаў, якія ім валодалі, каб далучыць да абмеркавання гістарычнай спадчыны землякоў і сяброў».

Гаворачы пра ідэю выхада кнігі, гісторык дадаў, што зусім нядаўна НАН РБ падрыхтавала выданне «Гісторыя Навагрудка — з глыбінь стагоддзяў до нашых дзён» (Мінск, 2014), у якой абмінула тэму цудадзейных абразоў, якіх у гісторыі зямлі Адама Міцкевіча было тры. Вырашыўшы запоўніць гэтую «белую пляму», аўтар і падрыхтаваў сваё выданне.

Зацікаўленасць Мікалая Нікалаева, які зусім нядаўна адзначыў 60-гадовы юбілей, Навагрудчынай невыпадковая. Ён вучыўся ў навагрудскай СШ № 4, дзе пад уплывам свайго настаўніка гісторыі — Пятра Мазуры, ён пачаў захапляцца вывучэннем гісторыі. У 1967 годзе вучнем удзельнічаў у навагрудскай археалагічнай экспедыцыі, пасля якой і вырашыў стаць студэнтам гістарычнага факультэта БДУ.

Сёння Мікалай Нікалаеў жыве і працуе ў Санкт-Пецярбурзе, займаючы пасаду загадчыка аддзела рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. З'яўляецца аўтарам шматлікіх манаграфій па беларускай кніжнай культуры: «Палата кнігапісная» (Мінск, 1993), «Беларускі Пецярбург» (Санкт-Пецярбург, 2009), «Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага» (Мінск, 2009) і іншых.

Таксама навуковец з'яўляецца адным з заснавальнікаў і членам прэзідыума Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Апрача прэзентацыі кнігі ў Мінску, 27 лютага Мікалай Нікалаеў наведаў і Навагрудак, дзе прэзентаваў сваё выданне мясцовай інтэлегенцыі.

Зацікаўленыя ў набыцці новай кнігі пра цудадзейны абраз і гісторыю Навагрудчыны, могуць звярнуцца да аўтара, напісаўшы на e-mail: [email protected].

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць