Улада44

Більт: Дыскусія пра колькасць палітзняволеных у Беларусі недарэчная

Дыскусія пра колькасць палітзняволеных у Беларусі недарэчная і непрымальная, бо важна, каб іх не было. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН і парталу tut.by заявіў былы міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт, які знаходзіцца ў Мінску з аднадзённым візітам у складзе дэлегацыі экспертаў з Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах.

«Любая колькасць палітзняволеных, акрамя нуля, непрымальная, — падкрэсліў Більт. — Дакладная іх колькасць цяпер не важная. Важна, каб іх не было зусім». 

Ён таксама адзначыў, што не бачыць прыкмет таго, што ЕС гатовы заплюшчыць вочы на праблемы з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі, каб атрымаць магчымасць вывесці яе з-пад уплыву Расіі. «Не бачу, каб гэта адбывалася, — сказаў Більд. — Але бачу, што неабходны глыбокі палітычны дыялог па шэрагу пытанняў, у тым ліку і па геапалітычных праблемах. Яшчэ пачынаючы з расійска-грузінскага канфлікту, Масква аказвала націск на Беларусь, каб тая прызнала Абхазію і Паўднёвую Асецію. Але Беларусь гэтага не зрабіла. Цяпер націск аказваецца ў сувязі з падзеямі ва Украіне». 

Кажучы пра магчымае супрацоўніцтва паміж ЕС і Еўразійскім эканамічным саюзам, Більд адзначыў, што «цяжка зразумець тое, што адбываецца цяпер, бо не зусім ясная тая пазіцыя, якую заняла Масква, ці гатовая яна рабіць нейкія крокі для эканамічнай інтэграцыі». 

«Вялікае пытанне для нас, што насамрэч значыць ЕАЭС, які ўплыў ён мае і будзе мець на Беларусь у плане правядзення ёй сваёй уласнай палітыкі і ці ён праводзіць такую палітыку. Гэта тыя пытанні, якія нам цікавыя», — адзначыў Більд. 

Закрануўшы Усходняе партнёрства, дыпламат адзначыў, што Беларусь пакуль з'яўляецца аўтсайдарам у адносінах з ЕС у межах гэтай ініцыятывы ў параўнанні з Грузіяй, Малдовай і Украінай. «Яны больш актыўныя, але, з іншага боку, Беларусь ніколі і не выказвала жадання для такога актыўнага развіцця адносін», — сказаў ён. 

Паводле меркавання Більта, падчас Рыжскага саміту Усходняга партнёрства ў маі найбольшая ўвага будзе нададзена якраз пытанням адносін ЕС з Грузіяй, Малдовай і Украінай, пагадненням аб гандлі з імі і таму, што трэба яшчэ зрабіць для дапамогі гэтым краінам. 

Кажучы пра міратворчыя намаганні Беларусі па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, Більт адзначыў, што гэта зрабіла краіну больш вядомай у свеце. «Гэтыя намаганні не аказалі вялікага ўплыву на адносіны з ЕС, але павысілі пазнавальнасць Беларусі ў тых краінах, дзе да гэтага пра яе не вельмі задумваліся», — заявіў ён. 

Па словах Більта, па выніках гэтага візіту, падчас якога прадстаўнікі Еўрапейскай рады па міжнародных справах сустракаліся як з афіцыйнымі асобамі, так і з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, будзе падрыхтаваная справаздача з рэкамендацыямі для ЕС па развіцці адносін з Беларуссю.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды8

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Шаман і Мізуліна пабраліся шлюбам у акупаваным Данецку15

Маці хлопчыка з Гродна, якому дапамагалі збіраць грошы затрыманыя блогеры: Яны перадалі нам 257 тысяч, для нас гэта велізарныя грошы5

Інцыдэнт на эскалатары ў мінскім метро адбыўся з чатырохгадовай дзяўчынкай

«Я адразаў людзям галовы». У Мінску п'янчуга хваліўся ўдзелам у вайне ва Украіне і з нажом кінуўся на наведвальніка кафэ17

У Мінску з’явіўся новы парк4

У мінскім метро чалавек захрас у эскалатары1

Бацька вырашыў заступіцца за сына, якога абражалі ў школе. Скончылася крымінальнай справай13

Аэрапорт Вільні быў часова закрыты праз дрон1

Беларускі бізнэсмен аднаўляе гістарычны палац Любамірскіх у Беластоку. Там будзе гатэль і рэстаран1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды8

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць