Грамадства1212

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацоўваюць мяса-раслінны прадукт, які павінен замяніць рыбу ў школьным харчаванні. Паводле слоў прадстаўніцы НАН Наталлі Камаровай, гэта так званы «нутрыентны аналаг» рыбы, які па складзе вітамінаў, амінакіслот і мікраэлементаў будзе цалкам адпавядаць сапраўднай рыбе.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: medvestnik.by

Навукоўцы заняліся гэтай распрацоўкай пасля таго, як сталі паступаць скаргі ад школ, што дзеці часта адмаўляюцца есці рыбныя стравы з-за іх паху і смаку. Новы прадукт павінен мець усе карысныя ўласцівасці рыбы, але без яе характэрнага водару.

Праект цяпер знаходзіцца на завяршальнай стадыі — скончыць яго плануюць да канца 2025 года. У НАН разглядаюць, у якой форме гэты аналаг можа з’явіцца ў школьных сталовых: гэта могуць быць катлеты, тэфтэлі або каўбаскі.

Каментары12

  • Бедныя дзеці
    05.11.2025
    Рыба была адзіным, што я некалі ела ў школьнай сталовай
  • Ёсік
    05.11.2025
    Лепшая рыба - гэта каўбаса. Людцы, хопіць сіпатага слухаць, вы што, недарэкі, не атрымлівалі адукацыю, не працавалі па сваіх сьпецыяльнасьцях? Хай свайму вывадку глузды выносіць. Бо хутка загадае на пагост ісьці без прасьцін, дык што, пойдзеце? Бздуру званітуе са свайго чорнага рота, усе носяцца, як зь пісанай торбай, тыдзень на НН толькі аб ім і стракочуць.
  • Абу
    05.11.2025
    Хай правадыр ускормлівае левай цыцкай.

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня8

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня8

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць