Грамадства

Магілёўскі праваабаронца дамогся права рабіць копіі судовых дакументаў любым спосабам

Праваабаронца Аляксандр Хамратаў дамогся ад Магілёўскага абласнога суда пацвярджэння права рабіць копіі судовых дакументаў зручным для юрыдычна зацікаўленай асобы спосабам.

У чэрвені 2014 года Магілёўскі аблсуд прызнаў правамернай забарону старшыні суда Ленінскага раёна Магілёва Галіны Кужалёвай на капіяванне метадам фатаграфавання дакументаў грамадзянскай справы зацікаўленаму ў яе зыходзе грамадскаму актывісту Аляксею Паўлоўскаму, нягледзячы на права зняцця копій, устаноўленае Грамадзянскім працэсуальным кодэксам. Сваю пазіцыю аблсуд растлумачыў тым, што ГПК прама не прадугледжанае зняцце копій дакументаў метадам фатаграфавання. Пазней старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Прошка прызнаў магчымасць рознага трактавання суддзямі палажэння арт. 56 ГПК аб капіяванні дакументаў спраў юрыдычна зацікаўленымі ў іх зыходзе асобамі.

Як паведаміў Хамратаў, яго справа аб абароне правоў спажыўца была разгледжаная ў сакавіку суддзёй Магілёўскага раёна Аленай Гуляшовай. «Я звярнуўся да суддзі, каб яна дала мне магчымасць капіяваць матэрыялы справы. А яна напісала, што я магу здымаць копіі толькі з пададзеных мной дакументаў. Яна, па сутнасці, ашукала мяне. Я напісаў скаргу ў абласны суд, што яна перашкаджае ў рэалізацыі майго права на зняцце копій, прадугледжанае арт. 56 ГПК», — сказаў Хамратаў.

«Гэты артыкул не ўтрымлівае ўказанне на тое, што бакі маюць права капіяваць толькі тыя дакументы, якія імі пададзеныя суду, таму пры даванні вам адказу судом неабгрунтавана была зробленая спасылка на названыя абмежаванні», — адказаў заяўніку старшыня Магілёўскага аблсуда Ігар Прошка.

«Вы маеце права азнаёміцца з матэрыяламі грамадзянскай справы, а таксама зрабіць копіі неабходных дакументаў самастойна зручным для вас спосабам», — гаворыцца ў адказе.

Іншую справу Хамратава аб абароне правоў спажыўца таксама ў сакавіку разгледзеў суд Ленінскага раёна Магілёва. На электронны зварот праваабаронцы з просьбай даць магчымасць самастойна зняць копіі матэрыялаў справы старшыня суда Галіна Кужалёва паведаміла, што ён можа гэта зрабіць любым зручным для яго спосабам у працоўны час.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш5

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту1

У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня13

У катастрофе Ан-26 у Крыме загінуў генерал10

Памятаеце польскі дот, на якім малявалі георгіеўскую стужку? Цяпер яго ўпрыгожылі Z-сімволікай5

Востраў Крыт накрыла чырвона-аранжавая пылавая бура

Усе аўтобусы абавязалі мець сістэмы відэафіксацыі і рамяні бяспекі для пасажыраў2

«Хочам проста сказаць дзякуй». У Гомелі шукаюць хлопца з тралейбуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш5

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць