Эканоміка

Мінфін Беларусі спыніў дзеянне ліцэнзій дзвюх страхавых кампаній

Міністэрства фінансаў Беларусі прыняло рашэнне аб спыненні з 1 мая 2015 года дзеяння спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на ажыццяўленне страхавой дзейнасці, выдадзеных ААСТ «Багач» і замежнаму ўнітарнаму страхавому прадпрыемству «Цэптэр Іншуранс». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Мінфіна. 

«У ходзе кантрольных мерапрыемстваў, якія праводзяцца Міністэрствам фінансаў адносна адкрытага акцыянернага страхавога таварыства «Багач» і замежнага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Цэптэр Іншуранс», былі выяўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб страхаванні, што выразілася ў адсутнасці ў поўным аб'ёме на рахунках у банках Беларусі грашовых сродкаў у суме, якая адпавядае мінімальнаму памеру статутнага фонду», — адзначаецца ў паведамленні.

Дзеянне ліцэнзій кампаній спачатку было прыпынена. Аднак яны не ўстаранілі парушэнні заканадаўства аб страхаванні, канстатуе Мінфін. Таксама, паводле інфармацыі фінансавага ведамства, гэтымі суб'ектамі страхавога рынку да 1 мая 2015 года статутныя фонду не сфарміраваныя (не павялічаныя) ва ўстаноўленым аб'ёме і не забяспечаныя грашовымі сродкамі на рахунках у банках Рэспублікі Беларусь у суме, якая адпавядае мінімальнаму памеру статутнага фонду.

Як адзначаюць у Мінфіне, цяпер, згодна з заканадаўствам, названыя страхоўшчыкі абавязаныя перадаць абавязацельствы па раней заключаных імі дагаворах добраахвотнага страхавання іншай страхавой арганізацыі або ажыццявіць скасаванне такіх дагавораў (за выключэннем выпадкаў узнікнення абавязацельстваў па ажыццяўленні страхавых выплат) і вярнуць страхавальніку частку страхавога ўзносу ў адпаведнасці з умовамі правілаў добраахвотнага страхавання, на якіх яны былі заключаныя. Пры гэтым страхавая арганізацыя павінна выканаць абавязацельствы па ажыццяўленні страхавых выплат, якія ўзніклі да скасавання дагавораў добраахвотнага страхавання.

Міністэрства фінансаваў паведамляе, што ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін вызначыць страхавыя арганізацыі, якім будзе дадзена права на прыняцце абавязацельстваў адкрытага акцыянернага страхавога таварыства «Багач» і замежнага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Цэптэр Іншуранс».

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання4

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

Усе навіны →
Усе навіны

У Канадзе дазволілі збіраць подпісы за рэферэндум аб аддзяленні галоўнай нафтаздабыўной правінцыі10

Якія тавары беларусы часцей за ўсё вязуць з-за мяжы1

У ЗША пачнуць будаваць вайсковыя караблі класа «Трамп»10

Цапкала: Мне пазваніў Коўл, і я параіў яму не сустракацца з Ціханоўскай36

Апублікавалі новую партыю матэрыялаў па справе Эпштэйна. Там зноў згадваецца Трамп10

«Плот крыві». Менавіта гэта робяць у адной з мінскіх медустаноў6

У Вялікабрытаніі забароняць варыць жыўцом крабаў і лобстараў7

Кур'еры ў Падмаскоўі перавозілі дзяцей у тэрматорбах на скутарах2

Мінабароны Расіі прызнала масаваны ўдар па энергасістэме Украіны з выкарыстаннем ракет «Кінжал»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання4

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць