Свет1010

У ЗША пачнуць будаваць вайсковыя караблі класа «Трамп»

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра намер ЗША пабудаваць два баявыя караблі новага класа, які атрымае назву «Трамп». Па яго словах, гэта будуць самыя вялікія вайсковыя караблі за ўсю гісторыю.

Фота: AP Photo/Alex Brandon

Дональд Трамп паведаміў, што новыя лінкоры плануецца забяспечыць гіпергукавой зброяй, электрамагнітнымі гарматамі і магутнымі лазернымі сістэмамі. Будаўніцтва першага карабля, які атрымае назву USS Defiant («Непакорны»), запланавана на пачатак 2030‑х гадоў. Пакуль ён знаходзіцца на этапе распрацоўкі праекта.

Паводле планаў, Вайскова-марскія сілы ЗША хочуць стварыць так званы «залаты флот», які ў перспектыве будзе налічваць ад 20 да 25 такіх караблёў.

Падчас прэс-канферэнцыі побач з Трампам знаходзіліся дзяржаўны сакратар Марка Рубіа, міністр абароны Піт Хегсет і міністр ВМС ЗША Джон Фелан. Апошні ахарактарызаваў будучы лінкор класа «Трамп» як самы вялікі, самы смяротна небяспечны, найбольш універсальны і пры гэтым самы прыгожы вайсковы карабель у свеце.

Каментары10

  • We go coil! D. Trump
    23.12.2025
    Ну добра! Спадзяюся такі прыгожы карабельчык будзе гойсаць на вугле, які так паважае прэзідэнт Трамп!
  • Ад сціпласці ён яўна не памрэ
    23.12.2025
    Нармальныя людзі не робяць такое пры ўладзе і пры жыцці. Пасля адстаўкі, пасля смерці, калі новая ўлада палічыць неабходным, а так робяць толькі дыктатары
  • цэльнавыпілены
    23.12.2025
    з кавалка золата карабель.
    І ад вады яго будуць трымаць падалей, мала там што... яшчэ патоне.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў21

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць29

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты4

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА31

Жонка новага аяталы Маджтабы Хаменеі таксама загінула3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў21

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць