Грамадства66

Мінчукі з вуліцы Славінскага 13 год змагаюцца за дзіцячы садок

 Мінчукі з вуліцы Славінскага трынаццаты год змагаюцца за дзіцячы садок у сваім раёне. У 2002 годзе яго закрылі, і з таго часу будынак стаіць пусты. На яго месцы хацелі ўзвесці шматпавярховікі, але мясцовыя жыхары выступілі супраць. Цяпер будынак перарабляюць у прэстыжны офісны цэнтр, але жыхары ізноў пратэстуюць. Яны ўпэўненыя — гэта робіцца з парушэннем заканадаўства.

Дзіцячы садок №70 пабудавалі яшчэ ў 1972 годзе. Ён быў разлічаны на 220 дзяцей. У канцы 1990­х правялі пераабсталяванне, колькасць дзяцей паменшылі да 120, але зрабілі фізкультурныя залы, асобныя спальні, басейн.

А ў жніўні 2002 года садок закрылі. Зроблена гэта было паводле загада ўпраўлення адукацыі Першамайскага раёна Мінска. Сцвярджалася, што садок быў недаўкамплектаваны дзецьмі.

Валянціна Шалейнікава, прадстаўніца мясцовых жыхароў

«Але гэта была няпраўда! — кажа Валянціна Шалейнікава. У 2002 годзе ў садок хадзіла яе ўнучка. — Наадварот, садкоў не хапала, як і паўсюль у Мінску».

Як кажа жанчына, спачатку бацькам паведамілі, што садок закрываюць на рамонт. Але час ішоў, а будынак стаяў закінуты. Абураныя жыхары пачалі пісаць скаргі, збіраць подпісы, але гэта нічога не змяніла. Пракурорская праверка паказала, што на момант закрыцця садок быў цалкам укамплектаваны, ніякіх праблем з дзецьмі не было.

Як высветлілася пазней, паводле рашэння Мінгарвыканкама ў 2003 годзе будынак бязвыплатна перадалі гарадской міліцыі, каб потым прадаць на аўкцыёне. Сродкі ад продажу планавалі пусціць на рэканструкцыю будынка Першамайскага РУУС.

Калі пра гэта даведаліся жыхары раёна, яны ізноў пайшлі па інстанцыях. У выніку ў 2005 годзе будынак у міліцыянтаў забралі і перадалі на баланс фізкультурна­аздараўленчага комплексу Першамайскага раёна. Былі выкананыя праектныя работы на 500 мільёнаў рублёў (на той момант — каля $230 тысяч), але будаўніцтва так і не пачалося.

У 2007 годзе былы садок перадалі дзяржаўнай спартовай установе для стварэння школы алімпійскага рэзерву па боксе. Ізноў праводзяцца праектныя работы, ізноў іх кошт — 500 мільёнаў рублёў.

Праз два гады будынак у чарговы раз мяняе гаспадароў. Мінгарвыканкам перадае яго ТАА «Тапас». У кіраўніцтве групы кампаній «Тапас» добры знаёмы Лукашэнкі — бізнэсовец Павел Белы, які гуляе нападаючым у прэзідэнцкай хакейнай камандзе.

Так будзе выглядаць бізнэс-цэнтр, які буде кампанія «Тапас»

«Тапас», акрамя баксёрскай школы, збіраўся пабудаваць на месцы садка два 18­-павярховыя дамы. Гэта выклікала новую хвалю абурэння мясцовых жыхароў. Ізноў пратэсты, скаргі, ліставанне з інстанцыямі… І, як ні дзіўна, будаўніцтва шматпавярховікаў адмянілі. Закінуты будынак працягвае стаяць.

У 2011 годзе «Тапас» робіць чарговую спробу. На месцы садка сабраліся ўзводзіць дзевяціпавярховік. Па словах жыхароў раёна, «замест двух высокіх вырашылі пабудаваць адзін ніжэйшы, але даўжэйшы». Яны зноў аказаліся незадаволеныя і зноў сарвалі будаўніцтва.

Усе гэтыя гады, пакуль будынак перадавалі з рук у рукі, ён стаіць без аховы. Днём у ім гуляюць дзеці, ноччу — спяць бамжы.

Хутка «Тапас» распрацоўвае новы праект. Паводле яго, будынак садка будзе рэканструяваны пад офісныя памяшканні і памяшканні побытавага абслугоўвання (бар, парыкмахерская, трэнажорная зала), побач — паркінг на 100 аўтамабіляў. Плошча новага цэнтра складзе амаль 3 000 метраў. Ні пра якую баксёрскую школу гаворка ўжо не ідзе.

Цікава, што агулам з бюджэту ўклалі ў праекты рэканструкцыі будынка 1 мільярд рублёў. А «Тапас» набыў былы садок за 1,036 мільёнаў. То бок пры продажы будынка ў неблагім раёне дзяржава фактычна нічога не зарабіла. А пасля рэканструкцыі «Тапас» прапануе памяшканні ў новым цэнтры па $1800 за метр.

Жыхары працягваюць барацьбу. Яны абураныя, што ўсе іх заклікі вярнуць дзіцячы садок праігнаравалі. Да таго ж будзе высякацца зялёная зона, праз двары да бізнэс­цэнтра пройдзе новая дарога, машыны будуць стаяць амаль што ў іх пад вокнамі. Жыхары сабралі 516 подпісаў супраць новага праекта «Тапаса» і перадалі іх у раённую адміністрацыю.

Будынак былога садка сёння

«Але чыноўнікі фальсіфікуюць вынікі грамадскага абмеркавання, — кажа Валянціна Палікарпаўна. — Замест нашых подпісаў яны выкарыстоўваюць спіс, які ім перадаў «Тапас».

У гэтым спісе са 145 імёнаў людзі выказваюць сваю падтрымку забудоўшчыку. Подпісы побач з імёнамі не стаяць. Больш за тое, усе «падпісанты» з розных раёнаў сталіцы, некаторыя нават з пасёлкаў пад Мінскам.

«Нешта не памятаю, каб я падпісваўся пад нечым такім», — кажа Аляксандр, адзін з тых, чыё прозвішча стаіць пад дакументам. Раней мужчына працаваў на «Тапас», як і астатнія «падпісанты», да якіх удалося датэлефанавацца. Некаторыя нават успомнілі пра гэты спіс.

«Канечне, я сама там падпісвалася», — сказала адна з жанчын.

Аднак на пытанне, чаму ёй была патрэбная тая рэканструкцыя, яна шчыра адказала: «Часткова таму, што я тады працавала ў той арганізацыі».

P.S. Здавацца жыхары не збіраюцца. Але шанцаў у іх няшмат. Рэканструкцыя будынка ўжо ідзе. Дарога пракладаецца. Хутчэй за ўсё, абурэнні, скаргі і лісты жыхароў так і застануцца чарговым крыкам у пустэчу.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

Гарасім Ігнатавіч з-пад Віцебска аказаўся панцырным баярынам. Гісторык расказаў пра яго лёс12

Прапаганда расказала, ці звольнілі маёра міліцыі, якога затрымалі на «Гуканні вясны» ў Гомелі4

«Ён да гэтага часу прыходзіць у сябе пасля ўдару ў сківіцу». Трамп высмяяў Макрона і яго жонку на фоне новай атакі на НАТА11

«Аршанскі афшор» для ўнука Лукашэнкі. Малодшы Аляксандр Лукашэнка пабудуе цэх за дзяржаўныя мільёны11

«О, женщина из рода Рогволода!»: Вялікі тэатр абвесціў конкурс на рускамоўную оперу-балет пра полацкіх князёў29

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць