Грамадства1414

Радыё «Свабода»: Міліцыя тэлефануе тым, хто выязджаў ва Украіну перад матчам у Львове

«Што вы рабілі ў Львове? На футбол з апазіцыянерамі ездзілі?» — такімі пытаннямі міліцыя пачынае правяраць людзей, што выязджалі ва Украіну напярэдадні футбольнага матча паміж зборнымі Украіны і Беларусі, што прайшоў 5 верасня.

Гэта апавяла Аксана Карпавец, яна прыехала ў Львоў тым самым цягніком, што й фанаты — 5 верасня. Яна ездзіла ў Львоў на Кангрэс культуры Усходняга партнёрства.

Сёння ёй патэлефанавалі з Жыткавіцкага РАУС, па месцы яе рэгістрацыі, і спыталі, ці не ездзіла яна на футбольны матч і ці не бачыла чагосьці падазронага. На пытанне, чаму міліцыя гэтым цікавіцца, ёй адказалі, што на матч ездзіла шмат апазіцыянераў. А таму цяпер усіх, хто ездзіў у Львоў, правяраюць.

«Міліцыянт удакладняў, калі я перасякла мяжу, што за кангрэс, на які я ездзіла. І калі я расказала, што на матчы не была і не ведаю, ці былі там апазіцыянеры, ён выбачыўся і скончыў размову», — расказала Карпавец.

На футбольны матч у Львове 5 верасня прыехала больш за тысячу фанатаў з Беларусі. Напярэдадні яны правялі сумесную акцыю па здачы крыві, прайшлі разам маршам да стадыёна, а ўжо падчас гульні мелі аднолькавыя крычалкі.

У той час як Парашэнка падзякаваў беларускім фанатам за падтрымку незалежнасці і цэласнасці Украіны, Генадзь Давыдзька, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі, назваў іх юнымі нацыстамі. Гэта выклікала рэзкую крытыку з боку заўзятараў.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?2

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?2

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць