Свет

На востраве Кос знайшлі раскладзенае цельца дзіцяці-мігранта

На грэчаскім востраве Кос знойдзена цела дзіцяці-мігранта, якое дасягнула крайняй ступені раскладання. Па словах прадстаўніка берагавой аховы, цела дзіцяці, хутчэй за ўсё хлопчыка ва ўзросце 6-12 месяцаў, вынесла на бераг паблізу адной з гасцініц.

Прадстаўнікі берагавой аховы не назвалі нацыянальнасць дзіцяці, якое было апранутае пры жыцці ў зялёныя штонікі і белую футболку.

Кос становіцца месцам, куды імкнуцца трапіць праз Эгейскае мора дзесяткі тысяч мігрантаў і бежанцаў, каб працягнуць далей свой шлях углыб Еўропы. Выхадцы з Сірыі, Афганістана і Ірака спрабуюць перасекчы кароткую, але вельмі небяспечную адлегласць морам, хоць ведаюць аб магчымасці штармоў і рызыку гібелі.

Месяц таму ў сацсетках з'явіліся шакавальныя здымкі патанулага хлопчыка, чыё цела аказалася на пляжы ў турэцкім Бадрум. Трохгадовы Алан Курдзіў плыў з сям'ёй з Турцыі ў Грэцыю на востраў Кос, аднак ноччу дзве лодкі з 23 бежанцамі перакуліліся.

Смерць Алана Курдзі прыцягнула ўвагу сусветнай грамадскасці да лёсаў сем'яў мігрантаў.

У гэтым годзе на берагі Грэцыі высадзілася амаль 400 тысяч чалавек, паведаміла ў пятніцу Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. Большасць з іх накіравалася ў Германію.

Прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас пазначыў праблему мігрантаў як галоўную ў праграме дзеянняў свайго нядаўна зноў абранага ўрада. Ён абмеркаваў яе таксама ў суботнім тэлефоннай размове з канцлерам Германіі Ангелай Меркель і аўстрыйскім канцлерам Вернерам Файманам.

Каментары

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская вітала ўвядзенне Зяленскім санкцый супраць Лукашэнкі3

Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла7

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі33

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай

Уначы тэмпература апускалася да мінус 28°С

Школьнік спалохаўся, што ў Беларусь прыляцяць дроны, і аддаў кур'еру $30 000. А той схаваў грошы ў падштаннікі2

У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі14

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам4

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць