Улада11

Статкевіч пракаментаваў заклік Лукашэнкі да апазіцыі «жыць па законе»

Мікалай Статкевіч пракаментаваў БелаПАН заклік Аляксандра Лукашэнкі да апазіцыі «жыць па законе».

Каментуючы 11 кастрычніка апазіцыйныя акцыі, якія праводзіліся ў Мінску апошні месяц, Лукашэнка параіў апазіцыі «жыць па законе». «Выбары заканчваюцца ў 20.00, пачынайце жыць па законе», - заявіў ён. Паводле слоў Лукашэнкі, падчас выбарчай кампаніі апазіцыя парушала беларускае заканадаўства, арганізуючы несанкцыянаваныя пікеты і шэсці. Пры гэтым ён дадаў, што ведае ўсіх прадстаўнікоў апазіцыі. Паводле слоў Лукашэнкі, іх «400 чалавек з дзесяці мільёнаў», а таксама разявакі, якія прыходзяць паглядзець на акцыі. «Раю выконваць закон. Не таму, што мы баімся за гэтых 400 чалавек. Мы турбуемся за тых разявак, якія збіраюцца», - сказаў Лукашэнка.

Статкевіч, у сваю чаргу, заявіў: «Лукашэнка заклікае ўсіх жыць па законе і сам пачне жыць па законе? На ім вісіць абвінавачванне па асабліва цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса пачынаючы з 1996 года».

«Калі ён сабраўся жыць па законе, гэта добра, але ці не пазнавата? Хоць мы даруем, калі ён верне краіну ў законнае рэчышча, — сказаў палітык. — Гэта шоу, якое ён зладзіў, гэта што — законна? Выкраданне і забойства апанентаў — законна? Змена Канстытуцыі, роспуск парламента, падаўжэнне паўнамоцтваў без выбараў на 2,5 года на падставе канстытуцыйнага рэферэндуму — гэта законна? Пералік можна бясконца працягваць».

У той жа час Статкевіч спадзяецца, што, «можа, чалавек зразумеў, у якой ён сітуацыі, і, каб паменшыць сваю віну перад беларускім народам, пачне жыць па законе». «Спадзяюся, але мала веру», - адзначыў ён.

Статкевіч дадаў, што ў канцы лістапада плануецца правядзенне вулічнай акцыі, прымеркаванай да рэферэндуму 1996 года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская вітала ўвядзенне Зяленскім санкцый супраць Лукашэнкі3

Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла7

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі33

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай

Уначы тэмпература апускалася да мінус 28°С

Школьнік спалохаўся, што ў Беларусь прыляцяць дроны, і аддаў кур'еру $30 000. А той схаваў грошы ў падштаннікі2

У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі14

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам4

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць