Грамадства99

Шуневіч: Матэрыялы па артыкуле «Наёмніцтва» збіраюцца на 20 чалавек, усяго ў Данбасе ваявала сто

БелТА

Еўрарадыё: Прагучала інфармацыя, што МУС заняўся тымі, хто ваюе на Данбасе…

Ігар Шуневіч: Размовы пра заведзеныя справы пакуль няма. Зараз мы займаемся зборам матэрыялаў і калі будзе дастаткова падстаў, то следства павінна будзе альбо распачаць крымінальную справу, альбо адмовіць у гэтым — у залежнасці ад таго, як мы спрацуем. Зараз ідзе працэс назапашвання матэрыялаў. Ён завяршаецца, і ў самы бліжэйшы час матэрыялы будуць накіраваныя ў следчыя падраздзяленні.

Еўрарадыё: Адкуль інфармацыю атрымліваеце?

Ігар Шуневіч: Найперш, гэта адкрытыя крыніцы. І другое — аб’ектыўныя дадзеныя, якія ў гэтых СМІ (і ў тым ліку ў інтэрнэце) знаходзяцца —фотаздымкі тыя ж. Праводзіцца апытанне відавочцаў. Карацей, увесь набор тых інструментаў, які мы выкарыстоўваем для збору звестак. І збор гэтых матэрыялаў вядзецца ў дачыненні да групы прыблізна ў 20 чалавек.

Еўрарадыё: Мае значэнне для вас, на чыім баку ваюе беларус: за Украіну ці за так званыя ДНР/ЛНР? Ці будзе мець значэнне, ці здзяйсняў чалавек падчас знаходжання на Данбасе «ваенныя злачынствы»?

Ігар Шуневіч: Для нас няважна, на чыім баку ваюе чалавек — нам важна, што чалавек парушае наш беларускі закон. Таму ў групе, пра якую я казаў, ёсць і тыя, хто ваюе на баку ўраду Украіны, так і тыя, хто ваюе на баку ДНР/ЛНР. Мне складана сказаць, ці будзе факт здзяйснення «ваенных злачынстваў» мець значэнне для вынясення судовага вердыкту… Я думаю, што найперш будзе разглядацца наяўнасць складу злачынства «Наёмніцтва». Калі склад злачынства па гэтым артыкуле будзе пацвярджацца, то я не выключаю, што асуджэнне па гэтым артыкуле цалкам магчымае. А ўжо форма, у якой тое наёмніцтва ажыццяўлялася, на мой погляд, будзе менш прымацца да ўвагі.

Еўрарадыё: Матэрыялы збіраюцца на тых, хто зараз знаходзіцца на Данбасе, ці і на тых, хто ўжо вярнуўся на радзіму?

Ігар Шуневіч: Мы збіраем інфармацыю, каб даказаць віну тых, хто браў незаконны ўдзел у баявых дзеяннях. Таму любая інфармацыя, якая сёння ў нас цыркулюе, у тым ліку і ў сродках масавай інфармацыі, намі ўлічваецца. І кожнаму эпізоду, кожнаму факту намі будзе дадзеная прававая ацэнка.

Еўрарадыё: Ці ёсць у вас інфармацыя пра агульную колькасць беларусаў, якія бяруць ці бралі ўдзел у баявых дзеяннях ва Украіне?

Ігар Шуневіч: Так. Такіх людзей няшмат — каля 100 чалавек. Але, праўда, гэта толькі тое, што нам вядома. Вы ж разумееце, што мы не ўсё ведаем. Але гэта не азначае, што супраць усіх гэтых людзей будзе распачатая крымінальная справа па артыкуле «Наёмніцтва». Кожнаму будзе дадзеная прававая ацэнка, зыходзячы з сабраных доказаў віны. Калі следчыя прымуць рашэнне, што дастаткова прычын, каб пачаць крымінальную справу, тады толькі будзе прымацца рашэнне аб распачынанні справы. Калі такіх прычын будзе недастаткова, то будуць праводзіцца дадатковыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, праверачныя дзеянні.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты38

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Зусім новы мост цераз Прыпяць паміж Лунінецкім і Столінскім раёнамі пабудуюць у наступным годзе

У бабруйскага зефіру з лінейкі здаровага харчавання праявіўся паслабляльны эфект

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам6

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна10

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні4

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты38

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць