Гісторыя99

Гісторыя: мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі ў гісторыі Украіны ды Беларусі — малавядомыя факты і дакументы

У пасольстве Украіны ў Беларусі 27 лістапада адбыўся круглы стол «Мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі (1865—1944) у гісторыі Украіны ды Беларусі».

Удзельнікі круглага стала (злева направа): Яўген Усошын, Зміцер Чарнель, Іван Данілаў, Алесь Суша. Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН.
Прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары. Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН.

Як быў звязаны украінскі рэлігійны і палітычны лідар, прадстаяцель украінскай грэка-каталіцкай царквы мітрапаліт Шаптыцкі з Беларуссю? Якой была ягоная роля ў аднаўленні грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі? Як захоўваецца і развіваецца духоўная спадчына уніяцкай царквы ў Беларусі сёння? Пра гэта гаварылі ўдзельнікі круглага стала, мадэратарам якога выступіла доктар філасофіі, доктар сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая.

Удзельнікі круглага стала (злева направа): Яўген Усошын, Зміцер Чарнель, Іван Данілаў, Алесь Суша, Анатоль Сідарэвіч, Дзяніс Лісейчыкаў, Ірына Дубянецкая. Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН

Да прысутных звярнуўся Часовы павераны ў справах Украіны ў Беларусі Валеры Джыгун.

Часовы павераны ў справах Украіны ў Беларусі спадар Валеры Джыгун. Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН

Гісторык і палітолаг Анатоль Сідарэвіч свой даклад «Мітрапаліт Шаптыцкі і беларускі нацыянальны рух» прысвяціў супрацоўніцтву мітрапаліта з братамі Іванам і Антонам Луцкевічамі. Не ўсе ведаюць, што мітрапаліт інкогніта наведваў Беларусь, шукаючы спосабаў адраджэння тут уніяцкай царквы.

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, кандыдат культуралогіі Алесь Суша распавёў пра ролю мітрапаліта ў збіранні і захаванні культурнай спадчыны Беларусі. Навуковец паказаў фотаздымкі экспанатаў і каталожных картак былога беларускага аддзела ў Львоўскім музеі Шаптыцкага. Ён прапанаваў наладзіць больш цесныя кантакты паміж музейнымі і кніжнымі зборамі Беларусі і Украіны, арганізаваць у Беларусі выставу выданняў Скарыны, якія захоўваюцца ва Украіне.

Нацыянальны музей ў Львове імя А. Шаптыцкага. Фота Алеся Сушы.
Сабраная мітрапалітам калекцыя іканапісу ў Нацыянальным музеі імя А. Шаптыцкага ў Львове. Фота Алеся Сушы.
Картка на металічную чашу 1732 г. са збораў Г. Татура ў Нацыянальным музеі імя А. Шаптыцкага ў Львове. Фота Алеся Сушы
Картка на медны пасрэбраны паднос XVIII ст. са збораў Г. Татура ў Нацыянальным музеі імя А. Шаптыцкага ў Львове. Фота Алеся Сушы.
Картка на медны пасрэбраны паднос XVIII ст. са збораў Г. Татура ў Нацыянальным музеі імя А. Шаптыцкага ў Львове. Фота Алеся Сушы.
Літургічнае шаўковае святарскае адзенне XVIII — пач. ХІХ ст. з беларускіх збораў А. Шаптыцкага. Фота Алеся Сушы.
Абраз «Св. Язафат» XVIII ст. са збораў Г. Татура. Фота Алеся Сушы
Беларускі абраз «Праабражэнне», XVIII ст. (медзь, срэбранне, залачэнне, чаканка, алей). Фота Алеся Сушы
Львоўская нацыянальная навуковая бібліятэка Украіны імя В. Стэфаніка. Фота Алеся Сушы

Адна з цікавостак — «Гісторыя Жыровіцкага абраза», 1622 г. Адна частка гэтага рукапісу захоўваецца ў Бібліятэцы Расійскай акадэміі навук (БРАН), а другая — у Львове.

Феадосій Баравік. Гісторыя Жыровіцкага абраза, 1622 г. (БРАН)
Апошні аркуш рукапісу БРАН (Ф. 37, воп. 1, спр. 38) і першы аркуш Львоўскага рукапісу (МВ-393). Фота Алеся Сушы
Б. Трулевіч. Zachowanie Bazylianskie… (МВ-299). Нацыянальная навуковая бібліятэка Украіны імя В. Стэфаніка. Фота Алеся Сушы.
Рукапіс (МВ-152) Zorza iasna… (Супрасль, 1708 г.) з пазнакамі Віленскага, Жыровіцкага і Львоўскага манастыроў. Нацыянальная навуковая бібліятэка Украіны імя В. Стэфаніка. Фота Алеся Сушы.
Кнігі Ф. Скарыны ў Нацыянальнай навуковай бібліятэцы Украіны імя В.Стэфаніка. Фота Алеся Сушы.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў прадставіў дакументальную спадчыну ўніяцкай царквы ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, паказаў фотаздымкі архіўных дакументаў, якія ўяўляюць рарытэтную каштоўнасць для Украіны.

Пацвярджальны ліст гаспадара Падольскай зямлі Фёдара Карыятавіча прывілеяў слугу Грыньку на горад Сакалец і Збынаў паток. 20.06.1391 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фота Дзяніса Лісейчыкава.
Пячатка мітрапаліта Кіеўскага, Галіцкага і Усёй Русі Апанаса Шаптыцкага (1740-я гг.) і пячатка мітрапаліта Кіеўскага, Галіцкага і Усёй Русі Іпація Пацея (1601 г.). Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фота Дзяніса Лісейчыкава.
Малюнак царквы ў в. Мошкава Оўруцкага пав. Валынскай губ. 1810-я гг. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фота Дзяніса Лісейчыкава.

Малюнак м. Макараў Кіеўскага ваяводства 1640-я гг. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фота Дзяніса Лісейчыкава.

Універсал гетмана Запарожскага войска Багдана Хмяльніцкага аб прадастаўленні купцам г.Слуцка бяспечнага і вольнага гандлю ва Ўкраіне. 1656 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фота Дзяніса Лісейчыкава

Пра ролю мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага ў аднаўленні грэка-каталіцкай царквы і яе сучасны стан на Беларусі распавялі протапрэсвітар, дэкан Цэнтральна-Заходняга дэканату Беларускай грэка-каталіцкай царквы, магістр багаслоўя Яўген Усошын і іераманах-рэдэмптарыст, магістр багаслоўя Зміцер Чарнель.

Асабістымі ўражаннямі часоў свайго дзяцінства і партызанскага юнацтва падзяліўся Іван Данілаў, доктар медыцынскіх навук, пісьменік, публіцыст. Ён выступіў з прамовай «Лёсы уніяцкіх святароў у Заходняй Беларусі пад час прыходу савецкай улады ў 1939 годзе. Вачыма відавочцы». Данілаў вырас у вёсцы Драгічынскага раёна, дзе да 1939 года была ўніяцкая царква.

У рамках дыскусіі старшыня рэспубліканскага аб'яднання ўкраінцаў «Ватра» Віктар Гутоўскі заклікаў да аб'ектыўнай усебаковай ацэнкі асобы і дзейнасці мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы2

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль ударыў па Тэгеране. Атакавана таксама штаб-кватэра Мінабароны Ірана3

Папулярная гродзенская блогерка прарэкламавала краму з таварамі, вырабленымі ў калоніях. Аўдыторыя не ацаніла10

У Беларусі на вуліцах з’явіліся чырвоныя канапы. Вось што гэта значыць5

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму8

Іранцы ўцякаюць з буйных гарадоў, на дарогах заторы — Нетаньяху абяцае новыя ўдары4

ДАІ назвала, колькі выпускнікоў аўташкол здаюць з першай спробы і як змяніўся парадак прыёму экзаменаў1

Кіроўца рэйсавага аўтобуса Мінск-Вільня спрабаваў правесці 50 блокаў цыгарэт. Яго затрымалі проста на мяжы1

ГУР правёў новую дыверсію: абясточыў аб’екты расійскага ВПК у Калінінградзе2

Як прайшоў вогненны фестываль «Свята Сонца» ў Дудутках ШМАТ ФОТА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы2

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць