Усяго патроху44

У ЗША выставілі на продаж горад-прывід за $250 тысяч

У амерыканскім штаце Паўднёвая Дакота за $250 тысяч прадаецца горад-прывід. Горад Свет, плошчай каля шасці акраў, размешчаны ў 160 км ад другога па велічыні горада штата — Рапід-Сіці, заявіла рыэлтар Стэйсі Мантгомеры, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

Фото: facebook.com/stacie.montgomery

Адзначаецца, што горад уключае ў сябе карчму, дом з трыма спальнямі і будынак былой шынамантажныя майстэрні. У кошт таксама ўваходзіць свідравіна і новая шыльда з назвай горада, якую ўлады ўсталявалі на месцы ранейшай, са слядамі куль.

Паводле яе слоў, упершыню яна выставіла горад-прывід на продаж яшчэ ў чэрвені 2014 года за $399 тысяч, але пасля таго, як некалькі здзелак праваліліся, цану горада прыйшлося знізіць.

Мантгомеры адзначае, што горадам цікавяцца пакупнікі не толькі з ЗША, але і з іншых краін.

Паводле паведамлення, пік колькасці насельніцтва горада прыйшоўся на 1940 год, калі ў ім налічвалася 40 жыхароў. Тады ў Свеце яшчэ былі паштовае аддзяленне і прадуктовая крама.

Апошнімі жыхарамі Света былі ўладальнік горада Лэнс Бенсан, яго жонка і сабака. Бенсан купіў горад у 1998 годзе, пазней аддаў яго пры разводзе сваёй жонцы, а ў 2012 годзе выкупіў яго зноў. Аднак у 2014 уласнасць мужчыны перайшла банку.

Як вядома, восенню 2013 года ў Каліфорніі выставілі на продаж горад-прывід Сенека, у якім у часы «залатой ліхаманкі» быў знойдзены самародак вагой у 43 унцыі. Кошт горада тады ацанілі ў $225 тысяч. У 2014 годзе ў ЗША прадавалі горад-прывід Джонсанвіль у штаце Канектыкут за $800 тысяч, у 2012-м — горад Буфард у Ваёмінгу за $100 тысяч.

Гарады-прывіды прадаюцца не толькі ў ЗША. У 2009 у Латвіі выставілі на продаж гарадок Скрунда-1 на захадзе краіны, дзе ў савецкія часы знаходзіўся рэжымны аб'ект: там знаходзілася радыёлакацыйная станцыя, у дамах жылі ваенныя спецыялісты. Кошт закінутай цяпер Скрунды-1 улады Латвіі ацанілі ў €220 тысяч і прапаноўвалі пакупнікам растэрміноўку.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню61

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі7

«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа. Белы дом рэзка асудзіў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню61

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць