Эканоміка2222

Лукашэнка абвінаваціў міністра ў ашуканстве

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час даклада аб сітуацыі ў ААТ «Камволь» выказаў абурэнне спробай ашуканства на прадпрыемстве.

Ён растлумачыў, чаму напярэдадні вырашыў не ездзіць у ААТ «Камволь» і адзначыў, што гэта было зроблена наўмысна.

«Не паехаў, таму што міністр пачаў займацца там ашуканствам. І для таго, каб паказаць на працягу аднаго-двух дзён работу прадпрыемства, сабраў усё, што можна, з міністэрства, з канцэрна, звёз туды сыравіну для таго, каб на дзень-два запусціць машыны, а пасля ад'езду прэзідэнта, напэўна, паспяхова іх спыніць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Быў шэраг іншых нявырашаных пытанняў, якія павінны былі быць вырашаны да візіту Лукашэнкі, у тым ліку і кадравыя. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што яшчэ наведае ААТ «Камволь», прычым нечакана.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што будуць вывучаны аспекты супрацоўніцтва з Бранскім камвольным камбінатам у частцы перадачы яму ў арэнду новага абсталявання ААТ «Камволь».

Аляксандру Лукашэнку была прадстаўлена стратэгія развіцця прадпрыемства на канец 2015-га і ўвесь 2016 год з пазначэннем цэн і рынкаў, куды ААТ мае намер прадаваць сваю прадукцыю. Па выніках даклада кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне, што на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта «Камволю» будзе выдзелена дадатковае фінансаванне пад абаротныя сродкі. Адпаведны ўказ плануецца падпісаць у бліжэйшыя гады.

Каментары22

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць