Свет3131

Францыя згуртавалася супраць Нацыянальнага фронту

І гэта пасля бліскучай перамогі ў першым туры.

Па дадзеных экзіт-полаў, крайне правым не ўдалося перамагчы ў ніводным рэгіёне ў Францыі. Паводле папярэдніх дадзеных, у паўночным рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале-Пікарды Марын Лё Пэн прайграла кандыдату ад правай партыі «Рэспубліканцы» Ксаўе Бертрану. На поўдні пляменніца лідара Нацфронта Марыён Марэшаль Лё Пен таксама саступіла «рэспубліканцу» Крысціяну Эстразі.

Паводле папярэдніх дадзеных, на поўначы, у рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале — Пікарды, Марын Лё Пэн набірае каля 42,3% галасоў выбаршчыкаў. Яе супернік Ксаўе Бертран апярэджвае лідара французскіх ўльтраправых з 57,7% галасоў.

«Сёння вечарам перамог ні я, ні якая б там ні было палітычная партыя. Сёння перамаглі выбаршчыкі нашага рэгіёну, гэта іх перамога», — заявіў Бертран, каментуючы гэтыя вынікі.

У рэгіёне Праванс — Альпы — Блакітны Бераг маладая пляменніца Лё Пен, 26-гадовая Марыён Марэшаль Лё Пэн атрымала 44,2% галасоў. Мэр Ніцы ад партыі «Рэспубліканцы» Крысціян Эстразі змог набраць 55,8%.

Нацыянальны фронт перамог у першым туры рэгіянальных выбараў. Партыя Марын Лё Пэн выйшла наперад у шасці французскіх рэгіёнах з 13.

У другім туры уся ўвага была прыкавана да паўночнага рэгіёна Нор-Па-дэ-Кале — Пікардыя і паўднёвага Праванс — Альпы — Блакітны Бераг, дзе Марын Лё Пен і Марыён Марэшаль Лё Пэн перамаглі з вялікім адрывам у першым туры.

Кіраўніцтва кіруючай Сацпартыі вырашыла пайсці на «ахвяру» і зняць свае спісы ў гэтых рэгіёнах у другім туры. Сацыялісты заклікалі галасаваць за прадстаўнікоў правай партыі «рэспубліканцаў», каб такім чынам перагарадзіць дарогу Нацфронту.

Акрамя таго, на працягу гэтага тыдня ўрад і шэраг СМІ пераконвалі французаў прыйсці галасаваць, адзначаючы, што няяўка таксама зможа пайсці на карысць крайне правым. Па дадзеных МУС Францыі, у другім туры яўка істотна вырасла і склала 58%.

У першым туры выбараў у галасаванні прынялі ўдзел каля паловы ад колькасці зарэгістраваных выбаршчыкаў.

Каментары31

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская вітала ўвядзенне Зяленскім санкцый супраць Лукашэнкі3

Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла7

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі33

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай

Уначы тэмпература апускалася да мінус 28°С

Школьнік спалохаўся, што ў Беларусь прыляцяць дроны, і аддаў кур'еру $30 000. А той схаваў грошы ў падштаннікі2

У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі14

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам4

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць