Каханне і сэкс44

7 самых сэксуальных супермадэляў у гісторыі

10 сакавіка ў Чэхіі нарадзілася Ева Герцыгава, адна з самых вядомых супермадэляў 90-х. Славянская прыгажуня заваявала сэрцы мільёнаў сваёй зразумелай на ўсіх мовах свету прыгажосцю — бландзінка з блакітнымі вачыма і атлетычным целаскладым адрознівалася неверагоднай жаноцкасцю, дзякуючы чаму стала гераіняй культавай рэкламы вядомай бялізнавай маркі. З гэтай нагоды ELLE абраў самых сэксуальных мадэляў у гісторыі — жанчын, якія заваявалі не толькі подыум, але і мужчынскія сэрцы.

Ева Герцыгава

У 90-я Герцыгава стала сапраўднай вялікай зоркай і супермадэллю са статусам сэкс-сімвала. А ўсё дзякуючы адной з самых сэксуальных рэкламных кампаній у гісторыі: на постэрах бялізнавай маркі Wonderbra Ева пазіравала з ашаламляльным дэкальтэ, слоган пры гэтым абвяшчаў: «Глядзі мне ў вочы! Я сказала — у вочы!». Кажуць, вонкавая рэклама брэнда стала прычынай мноства аварый — так магнетычна яна дзейнічала на мужчын.

Сіндзі Кроўфард

Будучы самай запатрабаванай і высокааплатнай супермадэллю 90-х, Сіндзі Кроўфард, між тым, не грэбавала здымкамі для мужчынскіх выданняў і наогул любіла распранацца. Балазе, яе сэксуальная харызма лічылася неперасягненай — такой прывабнай супермадэлі нават сярод самых бліскучых і шыкоўных прыгажунь 90-х больш не было. Яна была настолькі папулярная, што відэакасеты з заняткамі па сістэме Сіндзі змяталі з прылаўкаў — мільёны жанчын усяго свету марылі пра такое цела.

Стэфані Сэймур

Адна з самых вядомых і сэксуальных супермадэляў 90-х, Стэфані Сэймур лічылася скандалісткай і аматаркай вечарынак, а таксама — уладальніцай шыкоўнага цела, якое не саромелася дэманстраваць у жанры ню. Нават з узростам, стаўшы жонкай мільярдэра і нарадзіўшы 4 дзяцей, яна не пасталела — за пляжнымі фатаграфіямі Стэфані ганяюцца папарацы усяго свету.

Эль Макферсан

Менавіта яе называюць уладальніцай самага прыгожага цела ў свеце — нездарма афіцыйная мянушка Эль Макферсан — «Цела» (The Body). Прапорцыі яе цела настолькі дасканалыя, што фатографы часцей распраналі сэксуальную мадэль у кадры, чым апраналі. Культавымі сталі яе здымкі для календара Pirelli і выданняў, якія рэкламуюць купальнікі — Эль славілася тым, што яе фатаграфіі не мелі патрэбы ў рэтушы.

Кэндзіс Суэйнпал

На сённяшні дзень калі хто і можа адабраць у Эль Макферсан званне «Цела», то гэта раскошная бландзінка Кэндзіс Суэйнпал — галоўнае цела брэнда Victoria's Secret. У прыгажуні няма няўдалых ракурсаў — яна настолькі дасканалая, што любыя купальнікі маркі на ёй сядзяць ідэальна.

Ірына Шэйк

Кар'ера рускай прыгажуні Ірыны Шэйк пачалася з рэкламнай кампаніі Intimissimi — з тых часоў дзяўчыну раз-пораз распранаюць для Sports Illustrated на радасць мужчынам усяго свету. На Захадзе яе называюць маладой Джолі — тыя ж прынадныя вусны, каціныя вочы, аліўкавая скура, але вось толькі цела куды больш апетытнае і жаноцкае.

Адрыяна Ліма

З усіх «анёлаў» Victoria's Secret Адрыяна Ліма лічыцца галоўнай фатальнай жанчынай брэнда. Яе каціная дзікая прыгажосць і апетытныя формы не пакідаюць шанцаў канкурэнткам, а адсутнасць нават намёку на унісэкс робіць Ліму адной з самых сэксуальных мадэляў нашага часу.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт6

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт

Усе навіны →
Усе навіны

Каля 200 турыстаў апынуліся ў пастцы снежнай буры на Эверэсце

Вацлаў Гавэл таксама адмовіўся выйсці з турмы пры ўмове выезду за мяжу. Але ён быў зусім непадобны да лідараў беларускай апазіцыі17

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій2

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны25

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года9

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт6

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць