Грамадства1717

Вядучы праграмы «Контуры» на АНТ падпрацоўвае на расійскім тэлеканале

«Твар тэлеканала» АНТ Ілля Коласаў рэгулярна аглядае палітычныя падзеі ў Беларусі для расійскага тэлеканалу RTVI, які, дарэчы, крытыкуе дзейную ўладу суседняй краіны.

Па беларускіх законах працаваць на замежныя СМІ можна толькі з адпаведнай акрэдытацыяй Міністэрства замежных спраў. Тое, што гэта расійскае СМІ, не мае значэння.

«Для супрацоўніцтвам з расійскімі СМІ таксама патрэбная акрэдытацыя, як і з любымі іншымі замежнымі СМІ, — каментуюць Еўрарадыё ў прэс-службе МЗС. — Не зважаючы на саюзную дзяржаву. Нават для разавых матэрыялаў яна патрэбная».

Больш за тое! Па законе журналіст, які мае акрэдытацыю на тэрыторыі Беларусі ад замежнага медыя, не мае права працаваць журналістам на іншыя СМІ.

Адпаведна, нават калі ў Іллі Коласава ёсць акрэдытацыя ад RTVI, то ён не мае права працаваць… на АНТ. Але гэта адбываецца, а значыць, вядучы «Контураў» магчыма парушае закон.

«Я не выключаю, што гэта нейкія архіўныя матэрыялы, — здзіўляецца пытанню Еўрарадыё дырэктар дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання тэлеканала АНТ Руслан Паддубскі. — Калі вы ведаеце, то папярэдняе месца працы ў яго было на гэтым канале (RTVI). Ён узначальваў карпункт у Берліне. Але цяпер у яго ніякіх штатных адносінаў там няма, ён працуе ў нас. Думаю, што ў тых сюжэтах, пра якія вы кажаце, яго выкарыстоўвалі, як экспертнае меркаванне, і размова не вялася пра тое, што ён нейкі штатны аглядальнік і гэтак далей».

Але справа ў тым, што Іллю Коласава на канале RTVI падпісваюць і прадстаўляюць менавіта, як «аглядальнік RTVI ў Мінску». А для сюжэтаў, якія паказваюць паралельна з яго словамі, выкарыстоўваюць тыя ж кадры, што і для сюжэтаў на гэту ж тэму ў праграме «Контуры».

Апошні выступ Коласава на расійскім канале быў пра візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Турцыю. Дык вось каментарый міністра замежных спраўУладзіміра Макея ў сюжэтах АНТ і RTVI відавочна здымаўся адным аператарам і ў адзін час.

«З пачатку года аштрафавалі дваіх журналістаў, але агулам дзесяць разоў, — распавядае пра пакаранні за працу без акрэдытацыі на незалежныя беларускія СМІ старшыня БАЖ Андрэй Бастунец. — Агульная сума штрафаў на сёння — каля 78 мільёнаў рублёў. А летась было 28 штрафаў на агульную суму больш за 146 мільёнаў рублёў. То бок сёлета аштрафавалі ўжо фактычна на палову сумы мінулага года».

Ці будзе ў выніку пакараны за магчымае парушэнне заканадаўства Ілля Коласаў, невядома.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш5

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту1

У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня13

У катастрофе Ан-26 у Крыме загінуў генерал10

Памятаеце польскі дот, на якім малявалі георгіеўскую стужку? Цяпер яго ўпрыгожылі Z-сімволікай5

Востраў Крыт накрыла чырвона-аранжавая пылавая бура

Усе аўтобусы абавязалі мець сістэмы відэафіксацыі і рамяні бяспекі для пасажыраў2

«Хочам проста сказаць дзякуй». У Гомелі шукаюць хлопца з тралейбуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш5

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць